Аматарскі турнір па кулявой стральбе сабраў у Гродне 100 чалавек
Напярэдадні міжнароднага жаночага дня ў Гродне адбыўся першы аматарскі турнір па кулявой стральбе з пнеўматычнай зброі. Ён сабраў каля 100 удзельнікаў. Лепшых узнагародзілі падарункамі ад БФСТ “Дынама”.