Аляксандра Дораш: Я буду з годнасцю несці званне “Міс Гродна-2016”
У гэтым годзе самай прыгожай дзяўчынай горада стала студэнтка другога курса Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандра Дораш. Дзеля конкурсу і перамогі ёй прыйшлося нават звольніцца з працы, але цяпер перад дзяўчынай адкрываецца зусім новы свет з новымі магчымасцямі. Традыцыйна, “Твой стыль” пагутарыў з пераможцай конкурсу “Місс Гродна” і даведаўся, як становяцца каралевамі прыгажосці.