“Не хапіла агрэсіі і спартыўнай злосці”. “Нёман” на выезде прайграў “Славіі”

Трэнерскі штаб жоўта-зялёных у матчы супраць мазыран вырашыў пераможны склад не мяняць і выпусціў усё тых жа футбалістаў, што і ў Гродне ў матчы з “Іслаччу”.

 

У першым тайме гледачы галоў не ўбачылі, хоць для ўзяцця варот было дастаткова момантаў менавіта ў гаспадароў. У гарадзенцаў гульня не ішла.

 

Старт другой паловы паказаў, што нічыі ў матчы не будзе. Першы небяспечны момант паўстаў каля брамы “Славіі” на 48-й хвіліне, калі Бомбель стрэльнуў у перакладзіну. Толькі гэтым небяспечным момантам гарадзенцы і запомніліся.

 

Мазыране жа валодалі ініцыятывай і свайго дамагліся на 64-й хвіліне. Пасля стандарту мяч трапіў Кавалеўскаму, той доўга не думаючы прабіў – Курганскі ўдар паспеў парыраваць, але ўжо другі ўдар адбіць не паспеў.

 

Пасля ўзяцця варот, гарадзенцы пайшлі адыгрывацца, але ў футбалістаў не хапала завяршэння. Гульня ёсць у каманды, і не дрэнная, але няма удараў. Канцавы, Васілюк, Бомбель і Савіцкі з Кавалёнкам, якiя выйшлi на замену, не здолелі нічога зрабіць наперадзе. Гульня ў Мазыры завяршылася перамогай гаспадароў.


22 мая,  “Славія”- “Нёман” – 1:0


 

Пасля паразы выконваючы абавязкі галоўнага трэнера “Нёмана” Алег Кірэня пракаментаваў гульню ў Мазыры.


“Хачу павіншаваць Юрыя Іосіфавіча [Пунтуса]. Мы не рэалізавалі свае моманты. Не хапіла агрэсіі і спартыўнай злосці, што было ў матчы з “Іслаччу”. Будзем разбіраць матч і аналізаваць падзеі. Можа і надвор’е паўплывала”.


align=”” width=”725″ height=”547″ >


Фота: fcslavia.by