Нягледзячы на цяжкасці, “Гараднічанка” змагла ўзяць бронзу чэмпіянату

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, новаму галоўнаму трэнеру “Гараднічанкі” Аляксандру Сыцько ўдалося зрабіць неверагоднае і трапіць з маладым складам у чацьвёрку мацнейшых, што гарантавала ім барацьбу за бронзавыя медалі.

 

Такога выніку ніхто не чакаў, але гарадзенскiя дзяўчаты даказалі, што могуць змагацца і без леташніх гульцоў. Да вырашальных гульняў за трэцяе месца “Гараднічанка” граматна рыхтавалася і не выкладалася па поўнай супраць лідараў чэмпіянату. Вынік матчаў гэта і паказаў.

 

Але ўжо ў фінальных сустрэчах за трэцяе месца супраць “Бярэзіны” гарадзенскія дзяўчыны паказалі, на што здольныя.

 

“Гараднічанка” – “Бярэзіна” – 28:25 (07.05.16)

“Бярэзіна” – “Гараднічанка – 26:20 (14.05.16)

“Бярэзіна” – “Гараднічанка” – 20:21 (14.05.16)

 

Вырашыць серыю да трох перамог атрымалася менавіта ў Гродне 21 мая. Гарадзенскія гандбалісткі паказалі баявую гульню і заслужана перамаглі ў серыі дц заваявалі бронзавыя медалі чэмпіянату.

 

“Гараднічанка” – “Бярэзіна” – 34:31


 

Пасля вырашальнай гульні галоўны трэнер “Гараднічанкі” Аляксандр Сыцько сказаў, што вельмі ганарыцца сваёй камандай, якая, нягледзячы на ўсе цяжкасці, здолела паказаць добры вынік.

 


“Апошняя гульня ў Гродне аказалася вельмі нервовай. У пачатку мы перагарэлі, бо на дзяўчат ціснула адказнасць за гульню ў родных сценах. Але ў патрэбны момант каманду завялі лідары. Мы выйшлі наперад і дзякуючы добрай гульні ўтрымалі лiк. Я сваімі дзяўчатамі ганаруся – мы зрабілі вельмі сур’ёзную працу за ўвесь гэты год і адолелі ў матчы за трэцяе месца дасведчаную і сур’ёзную каманду”.