У гістарычным архіве ў Гродне стане лягчэй працаваць: з’явіўся даведнік па фондах

|

У канцы мая Нацыянальны гістарычны архіў у Гродне выдаў адмысловы даведнік па фондах сваіх сховішчаў. На яго стварэнне гарадзенскія архівісты выдаткавалі больш за пяць гадоў. Даведнік на 400-х старонках размяшчае інфармацыю аб усіх дакументах, якія захоўвае архіў. А гэта амаль 500 тысяч адзінак, якія адлюстроўваюць гісторыю Гарадзеншчыны з XVI да пачатку XX стагоддзя.

Мечыслаў Гой: “Дзякуй гарадзенцам, што прынялі годна гасцей фестывалю”

|

Фестываль нацыянальных культур у 11 раз прайшоў у Гродне 4-5 чэрвеня. Паводле папярэдніх ацэнак, яго наведалі больш за 120 тысяч чалавек. Да свята далучыліся не толькі жыхары Гродна: у горадзе можна было заўважыць мноства машын з нумарамі іншых рэгіёнаў Беларусі і суседніх дзяржаў.

Новы вулічны конкурс з “лёгкімі” грашыма: за чатыры пячэнькі даюць 200 тысяч

|

Падчас XI Фестывалю нацыянальных культур на вуліцах Гродна апрабавалі новы вулічны конкурс. Гарадзенцам прапаноўвалі за хвіліну без вады з’есці чатыры звычайных квадратных печыва. Здавалася б, усё проста, але насамрэч заданне значна складаней.

У Гродне з’явіўся музей Фестывалю нацыянальных культур

|

Цяпер у Фестывалю нацыянальных культур ёсць свой музей. 5 чэрвеня пастаянную экспазіцыю адкрылі ў сярэдняй школе №8. У адмысловым музейным пакоі размясцілася больш за 100 экспанатаў, звязаных з рознымі дыяспарамі і гісторыяй свята.

“Трэба не толькі расказваць пра веліч Гродна, але і паказваць”. Ля замкаў адкрылі скульптуру ладдзі

|

У другі дзень Фестывалю нацыянальных культур ля падножжа гарадзенскіх замкаў афіцыйна адкрылі новую скульптуру – копію сярэднявечнай шахматнай фігуры-ладдзі, што захоўваецца ў гісторыка-археалагічным музеі.

Выбар зроблены: футбольны “Нёман” узначаліць Ігар Кавалевіч

|

У нядзелю 5 чэрвеня стала вядома, што галоўным трэнерам ФК “Нёман” з 8 чэрвеня прызначаны вядомы беларускі спецыяліст Ігар Кавалевіч. Гэтую інфармацыю пацвердзіў старшыня назіральнага савета гарадзенскага клуба  Мечыслаў Гой.

Венесуэльскі ром, Уга Чавес і нічога з ЗША: чым парадавалі гарадзенцаў заакіянскія падворкi

|

У першы дзень Фестывалю нацыянальных культур, 4 чэрвеня, кожная дыяспара спрабавала здзівіць гасцей свята сваёй культурай і традыцыямі. Мы адправіліся да прадстаўнікоў заакіянскіх дыяспар.

Родныя сцены не дапамаглі: “Нёман” усухую прайграў на сваім полі

|

Вялікі футбол вярнуўся ў Гродна, вось толькі парадаваць мясцовых заўзятараў не змог:”Нёман” на сваім полі буйна саступіў жодзінскаму “Тарпеда” і так і застаўся апошнім у турнірнай табліцы.

У Гродне афіцыйна адкрылі XI Фестываль нацыянальных культур

|

Доўгачаканае свята ў Гродне пачалося з традыцыйнага тэатралізаванага шэсця прадстаўнікоў дыяспар ад плошчы Леніна да плошчыСавецкай, дзе адбылася цырымонія адкрыцця.

Насіць на руках не толькі ў дзень вяселля. У Гродне дзяўчына-вазочніца знайшла каханне ў царкве

|

Лёша – самы звычайны хлопец, а вось яго каханая Каця з дзяцінства ў інвалідным вазку. Нягледзячы на гэта, яны шчаслівыя. Трэцяга чэрвеня маладыя пажаніліся.