Байкеры з дзевяці краін зладзілі ў Гродне “Парад агнёў”
Больш за 150 байкераў увечары 8 ліпеня праехаліся па Гродне і зладзілі незвычайны “Парад агнёў”. Такім чынам уладальнікі цяжкіх турыстычных матацыклаў адкрылі 4-ы Міжнародны байк-фестываль “Goldwing-2016”. На яго прыехалі прадстаўнікі Беларусі, Нарвегіі, Бельгіі, Італіі, Францыі, Чэхіі, Латвіі, Польшчы і Расіі.