“Спецаўтагаспадарка” і коцікі чакаюць новых валанцёраў
Валанцёры часовага пункта ўтрымання жывёл звяртаюцца да жыхароў горада за дапамогай. Гэтым разам запрашаюць тых, хто гатовы дапамагаць у даглядзе катоў.
Валанцёры часовага пункта ўтрымання жывёл звяртаюцца да жыхароў горада за дапамогай. Гэтым разам запрашаюць тых, хто гатовы дапамагаць у даглядзе катоў.
Чатыры паверхі гандлю, забаваў і паслуг, фітнэс-клуб, кінатэатр і падземная паркоўка. Гэта толькі частка таго, што можа прапанаваць новы гандлёва-забаўляльны цэнтр Galeria Jurowiecka, пабудаваны ў самым цэнтры Беластока. Ужо ў час будаўніцтва гаспадары разлічвалі на будучых пакупнікаў у тым ліку і з Беларусі.
Гарадзенскі “Нёман” разышоўся не на жарт. У матчы, які праходзіў у Брэсце супраць мясцовай каманды, падапечныя Мілаша Голаня вырашылі зыход гульні ўжо ў першым перыядзе, закінуўшы свайму суперніку пяць безадказных шайб.
У Беластоку пабываў ці не кожны гарадзенец. Многія упэўнена могуць знайсці ў горадзе асноўныя гандлёвыя цэнтры і патрэбныя вуліцы. А вось што ведаюць палякі аб суседнім Гродне і пра Беларусь у цэлым? Ці чулі яны пра меркаваную расійскую ваенную базу і пра будаўніцтва АЭС у Астраўцы? Карэспандэнт “Твайго стылю” запытаўся ў жыхароў Беластока.
Увечары 23 кастрычніка ў Гродна прыбыў спецыяльны цягнік, які з нагоды 70-годдзя ААН збіраецца аб’ехаць усе рэгіёны Беларусі. Яго ўрачыста сустракалі дзясяткі гарадзенцаў. Многія чакалі пабачыць галоўную зорку – алімпійскую чэмпіёнку Дар’ю Домрачаву – але яна з цягніка так і не выйшла.
Цягнік “Экспрэс ААН”, арганізаваны да 70-гадовага юбілею заснавання арганізацыі, адправіўся ў сямідзённае падарожжа па абласных цэнтрах Беларусі. Першы прыпынак – у Гродне. Увечары 23 кастрычніка, адразу па прыбыцці цягніка, прадстаўнікі мясцовых уладаў падпісалі на вакзале Дэкларацыю прыхільнасці рэгіёну Мэтам ўстойлівага развіцця.
У суботу ў цэнтры Гродна прайшло вялікае свята здароўя і спорту. Можна было пабываць на майстар-класах, бясплатна паўдзельнічаць у фітнес-трэніроўцы, а таксама абмяняць цыгарэты на яблыкі і праверыцца на ВІЧ.
Матч, у якім мінскае “Юнацтва” прымала гарадзенскі “Нёман”, завяршыўся нечаканай і разгромнай перамогай гаспадароў з лікам 6:1.
Больш за 150 старых фатаграфій, звязаных з польска-беларускім памежжам, прывезлі з сабой у Беласток гарадзенцы на сустрэчу “Fotograficzne mikrohistorie z Grodzieńszczyzny”.
У Польшчы пачалася праца над кароткаметражным фільмам, прысвечаным афіцэру Войска Польскага, маёру Генрыку Дабжаньскаму. У 1939 годзе ён абараняў Гродна ад савецкіх войскаў, а ў 1940 годзе быў апошнім салдатам Другой Рэчы Паспалітай, які ў ваеннай форме хацеў дачакацца прыходу дапамогі з Захаду.