Гарадзенская галерэя “Крыга” абнавілася і пашырыла свае магчымасці

|

Па горадзе ходзяць чуткі, што папулярная галерэя “Крыга” закрываецца. Насамрэч, пра гэта нават не ідзе гаворка. Проста ўладальніца вырашыла абнавіць памяшканне ды пашырыць магчымасці галерэі. Цяпер гэта не толькі мастацкая галерэя, але і прастора, дзе людзі змогуць збірацца і праводзіць прэзентацыі або проста мець зносіны. З 20 верасня там свае сустрэчы будзе праводзіць “Цэнтр гарадскога жыцця”.

Фотафакт: як выглядаюць падвалы XVIII стагоддзя ў Гродне

|

У Гродне, па вуліцы Маставой, 37, завяршаецца рамонт будынка, якi калісьці ўваходзіў у комплекс кляштара кармелітаў. Цяпер там жывуць звычайныя гараджане, а яшчэ 200 гадоў таму жылі манахі, а пасля салдаты. З выгляду будынак мала адрозніваецца ад іншых старых пабудоў у Гродне, але калі спусціцца ў падвалы, то можна літаральна перанесціся ў XVIII стагоддзе.

У Гродне дачка праз суд дамаглася, каб родную маці выпісалі з кватэры

|

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 8 верасня вынес рашэнне па справе 78-гадовай пенсіянеркі Марыі Андрэеўнай і яе 47-гадовай дачкі Валянціны [усе імёны змененыя]. Суд пастанавіў, што сталая жанчына страціла права валодання і карыстання жыллёвай тэрыторыяй у Гродне. У бліжэйшым часе яе павінны будуць выпісаць з кватэры, дзе яна ніколі не жыла, але якую дапамагала будаваць.

Бегуны з Гродна чарговы раз у лідарах “Białystok biega”

|

Каля 30 гарадзенцаў прыняло ўдзел у прабегу “Białystok biega”, які праходзіў 18 верасня на цэнтральных вуліцах Беластока. І ўжо па традыцыі прадстаўнікі Гарадзеншчыны былі сярод лідараў.

Спецыялісты з Расіі прыехалі абнавіць панарамы Гродна на “Яндекс. Карты”

|

На працягу трох дзён спецыялісты расійскай фірмы “НЕК4” Аляксандр і Сяргей здымалі галоўныя вуліцы Гродна для праекта “Яндекс. Карты”. Праз некалькі месяцаў гарадзенцы змогуць убачыць вынікі іх працы.

Гандбол: гарадзенскія каманды зноў прайграюць

|

Прайшлі чарговыя туры ў чэмпіянатах Беларусі па гандболе сярод жанчын і мужчын. Гарадзенскія каманды зноў пацярпелі паразу. “Гараднічанка” на выездзе прайграла “Вікторыі-Бярэсце”, а “Кронан” у Гродне саступіў “Гомелю”.

У Гродне стварылі ўласны брэнд кавы “Horodnia 1128”

|

У канцы лета ў Гродне з’явілася ў продажы першая гарадзенская кава, якую прадукуе малады прадпрымальнік Вадзім. Ён хацеў зрабіць гораду асаблівы падарунак да 888-годдзя, а таксама развеяць міф пра тое, што ў Беларусі не ўмеюць рабіць кавы.

У свой Дзень нараджэння “OldCity” пачаставаў гарадзенцаў 200-кілаграмовым тортам-рэкардсменам

|

Некалькі тысяч гарадзенцаў у поўдзень 18 верасня наведалі гандлёвы цэнтр “OldCity”, які святкуе свой першы Дзень нараджэння. Гасцей цэнтра чакалі шматлікія акцыі, зніжкі і вялікі 200-кілаграмовы торт.

Хакейны “Нёман” чарговы раз перамагае – на гэты раз “Гомель”

|

У Дзень горада ў Гродне ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакеі “Нёман” зрабіў гараджанам падарунак. Гарадзенскія хакеісты на роднай пляцоўцы адолелі “Гомель”. Праўда, зрабіць гэта яны здолелі ў авертайме.

“Нёман” буйна прайграў БАТЭ

|

Футбольны “Нёман” не змог парадаваць гарадзенцаў у Дзень горада. Выязны матч у Барысаве супраць БАТЭ скончыўся разгромнай паразай для каманды Ігара Кавалевіча. На думку галоўнага трэнера “Нёмана”, гульню сапсаваў галоўны суддзя, які ў першым тайме выдаліў вядучага абаронцу гарадзенцаў.