У Гродне праходзіць конкурс “Выратавальнікі вачыма дзяцей”

|

У Абласным палацы творчасці дзяцей i моладзi праходзіць творчы конкурс для дзяцей ад 7 да 17 гадоў з устаноў адукацыі Гарадзеншчыны. Пераможцы абласнога этапу адправяцца на фінал у Мінск.

Каб патрапіць у кватэру гарадзенец залез на казырок шматпавярховіка, але не змог адтуль выбрацца

|

Увечары, 8 красавіка, гарадзенец, які забыў ключы ад кватэры, вырашыў трапіць да сябе дадому праз дах. Зрабіць гэта яму не ўдалося. Каб зняць мужчыну з вышыні, выратавальнікі надзьмулі батут і выставілі лесвіцы.

Юныя аматары шашак з усёй краіны сабраліся ў Гродне

|

Кубак Беларусі па шашках сярод самых юных аматараў праходзіць 8-10 красавіка ў найстарэйшым шахматна-шашачным клубе Гродна. Шляхам кваліфікацыі сюды патрапілі лепшыя прадстаўнікі з кожнай вобласці: усяго 7 каманд па 5 чалавек. Лепшая каманда атрымае кубак і грашовае ўзнагароджанне.

Зборная Беларусі па хакеі ў Гродне абыграла французаў

|

У Гродне прайшла першая з дзвюх сустрэч зборнай Беларусі і каманды Францыі. Гульня паміж супернікамі завяршылася ў асноўны час 1:1. Ужо ў серыі булітаў поспех апынуўся на баку зборнай Беларусі.

У гарадзенскай гімназіі №2 адкрылі сучасны стадыён, збудаваны за сродкі Еўрасаюза

, |

Цалкам адноўлены стадыён, якім цяпер будуць карыстацца не толькі школьнікі, але і жыхары ўсяго раёна, адкрылі 4 красавіка. Яго рэканструявалі ў межах трансгранічнага праекта праграмы “Латвія-Літва-Беларусь”.

Заўзятары хакейнага “Нёмана” радыя прызначэнню “старага-новага” галоўнага трэнера

|

Пасля таго, як з чэшскім спецыялістам Мілашам Голанем не працягнулі кантракт, пост галоўнага трэнера гарадзенскай хакейнай каманды заняў Сяргей Пушкоў, які ўжо вядомы шматлікім гарадзенскім заўзятарам.

Фотафакт: гранітныя парапеты ля драмтэатра ачысцілі ад салідолу

Праз суткі пасля публікацыі матэрыяла пра праблемы скейтараў ля драмтэатра, граніт на тэрыторыі аб’екта стаў чыстым. Кіраўніцтва тэатра хутка адрэагавала на праблему. Салідолу больш няма, а моладзь працягвае катацца. 

Фотафакт: платная паркоўка на Віленскай пустуе з раніцы да вечара

, |

Пасля месяца тэставання першая ў Гродне платная паркоўка пачала працаваць у платным рэжыме. Як і раней, машын на ёй амаль няма. Мы некалькі разоў цягам дня прыходзілі на стаянку, каб параўнаць сітуацыю.

Чарговая “бомба” на Захарава: падазроны пакет прыцягнуў увагу гараджан

|

Супрацоўніца крамы “Автоэмаль” на вуліцы Захарава выклікала міліцыю, бо заўважыла на лесвіцы падазроны прадмет. За лічаныя хвіліны супрацоўнікі ўсіх службаў прыбылі на месца званка. Пасля праверкі стала ясна, што прадмет не нясе небяспекі. Здарэнне адбылося 7 красавіка каля 10.00.

У Гродне больш няма “Брадвея”

, |

Монабрэндавы магазін “Broadway” пакінуў Гродна, а месца ў цэнтры горада здаецца ў арэнду.