Фотафакт: платная паркоўка на Віленскай пустуе з раніцы да вечара

, |

У 9.00, калі многія ўжо павінны прыехаць на працу, на паркоўцы былі заняты толькі тры месцы. Яшчэ некалькі месцаў занялі жыхары дома па вулiцы Ажэшкі.

 

У 13.00, калі ў большасці гараджан абед, на паркоўцы было ў два разы больш машын – занятыя былі ажно шэсць месцаў.

 

У 17.00, калі працоўны дзень заканчваецца, былі занятыя толькі чатыры месцы.

 

У 20.00 паркоўка была запоўненая таксама як і раніцай – занятыя тры месцы.

 

Калі ж на самой паркоўцы свабодных месцаў звышдастаткова, то не даязджаючы шлагбаўма ўсе месцы шчыльна занятыя.

 

 

Кіроўцы кажуць, што ім выгадней паставіць машыну ля дарогі, а не заязджаць на паркоўку, плаціць і марнаваць час.

 

Дарэчы, цэны на паркоўку на Вiленскай вуліцы прыкметна ўпалі. Зараз да 15 хвілін можна заехаць бясплатна, з 16-й хвіліны да 1 гадзіны стаянка будзе каштаваць 10 тыс. рублёў, а кожная наступная гадзіна – па 5 тыс. Прыпаркаваць машыну на цэлы працоўны дзень абыдзецца прыкладна ў 55 тысяч рублёў.

 

Улады плануюць зрабiць яшчэ дзве падобныя стаянкі ў цэнтры горада. Адна на Віленскай (у кірунку Рэмбыттэхнікі), іншая каля крамы “Абухава” на Вялікай Траецкай. Такім чынам у цэнтры горада з часам не застанецца бясплатных парковачных месцаў і вадзіцелі будуць вымушаныя плаціць за паркоўку, або ставіць машыны далей ад цэнтра і ісці пешкі.