На вежы бернардынскага касцёла пачалі рамантаваць пагнуты ўраганам крыж
Крыж на вежы касцёла два месяцы таму пагнуў магутны ўраган, які прайшоўся па Гродна і вобласці. Канструкцыя, якой каля 70 гадоў (крыж усталёўвалі ў 1940-я пасля ваенных знішчэнняў), не вытрымала ветру і пакасілася. Зараз на завяршэнні вежы паставілі будаўнічыя рыштаванні.