На Ажэшкі з’явіўся незвычайны “ПарКинг”

|

У новай установе ствараць ровар не плануюць, не жадаюць эканоміць і збіраюцца рабіць упор на якасны прадукт.

 

Наш горад – брама для многіх еўрапейскіх турыстаў, мы павінны карыстацца гэтым. Сёння “street food” вельмі актуальная тэма! Многія замежнікі, якія прыязджаюць у Гродна, скардзяцца, што ім няма дзе перакусіць. Гораду трэба больш месцаў, дзе можна гатаваць ежу на вынас.

 

І вось, з’явіўся аб’ект еўрапейскага стандарту, які прапануе добрую і якасную ежу сучаснага кірунку, гарантуе свежыя прадукты і добры настрой.

 

 

Фішкай новага кафэ, якое пазіцыянуе сябе як “street food”, стануць стравы на вынас. Спецыяльна запрошаны кухар – член нацыянальнай гільдыі шэф-кухараў Расіі і Украіны Міхаіл Грыгорчык, распрацаваў для гродзенскага “ПарКінга” індывідуальна кожную страву. Напрыклад, яго бургеры будуць адрознівацца па складзе ад тыповых.

 

 

Пакуль меню ў кафэ класічнае – бургеры, чызбургеры, ролы, бульба фры, нагетсы, цыбулевыя кольцы, піражкі, пончыкі, марозіва і розныя напоі, таксама маецца піва. У далейшым меню будзе пашырацца. Ужо цяпер усё гатуецца на прафесійным амерыканскім абсталяванні. З- за таго, што абсталяванне доўга ішло з ЗША, кафэ адкрылася толькі ў канцы лета.

 

Цэны ў “ПарКінгу” будуць даступнымі і любы чалавек зможа сабе дазволіць тую ці іншую страву. Наш горад расце, насельніцтва ў тым ліку, і людзі маюць патрэбу ў добрых і даступных месцах, дзе можна будзе перакусіць і прыемна правесці час.

 

 

У бліжэйшы час у “ПарКінгу” плануюць распрацаваць спецыяльнае меню для вегетарыянцаў, а таксама дзіцячае і студэнцкае меню. Даступны будзе і Wi-Fi. Час працы ўстановы з 8 раніцы да 12 вечара. Афіцыйнае адкрыццё ўстановы запланавана на верасень! Мы рады вітаць Вас!

 

 

ЧТУП “Юльвен”

УНП 590 999 335