Апытанне на вуліцах Гродна: што для вас значыць Дзень святога Валянціна?
Напярэдадні Дня закаханых карэспандэнт “Твайго стылю” прайшоўся па цэнтры Гродна і спытаўся ў мінакоў, што для іх значыць гэтае свята. Як аказалася, для гарадзенцаў 14 лютага – дзень добрага настрою, усмешак, свята пазітыву, у якое прынята дарыць падарункі. І, натуральна, свята кахання.