Да дня святога Валянціна ў Гродне з’явіцца “лаўка закаханых”

|

Лаўка папоўніць серыю канструкцый у Швейцарскай даліне (парку Жылібера). Там ужо ёсць “сэрца для закаханых” і “лаўка прымірэння”. Ідэю новай лаўкі вырашыў рэалізаваць дырэктар УЖРЭП Вячаслаў Андрэеўскі. Непасрэдна працай займаецца каваль Юрый Шамсутдзiнаў.

 

Праца нялёгкая, але цікавая, – кажа Юрый. – У Беларусі падобнага яшчэ, напэўна, няма”. Усе элементы канструкцыі паміж сабой звязаныя, таму аднаму такую канструкцыю дакладна не зрабіць, тлумачыць майстар, якому дапамагае каманда.

 

Праект распрацавалі ў мінулым годзе, але да рэалізацыі прыступілі толькі сёлета. Каб стварыць такую лаўку патрэбныя тры тыдні.


На здымку: падобная лаўка ў Луцку, фота gomelstreet.info