У Гродне прайшоў масавы забег барадачоў і вусачоў. Але перамог безбароды і бязвусы

|

Каля 40 барадачоў і вусачоў сабралася ў цэнтры горада ўвечары 14 верасня на масавым забегу прысвечаным Дню горада. Яны прабеглі 888 метраў – лічба прымеркавана да 888-й гадавіны з першай узгадкі горада ў пісьмовых крыніцах. Праўда, не ва ўсіх бароды былі сапраўдныя.

Фотафакт: На Доме купца Мураўёва б’юць “новыя” вокны

|

Нікому непатрэбны шыкоўны будынак у цэнтры Гродна ужо 30 гадоў працягвае разбурацца. Нядаўна невядомыя разбілі “новае” акно на фасадзе дома, які выходзіць на плошчу Савецкую.

У Гродне хлопец парэзаў нажом айчыма з-за гучнай музыкі

|

Міліцыі спатрэбілася каля дзвюх гадзін перамоваў, каб абясшкодзіць хлопца з нажом, які ўвечары 13 верасня кідаўся на родную маці. У выніку ў сямейным канфлікце пацярпеў айчым, якога забрала хуткая дапамога. Сам 30-гадовы агрэсар пасля перамоваў здаўся.

Гарадзенка Яна Трушко скарыла Іспанію і стала тварам італьянскай кампаніі

|

У Іспаніі ў горадзе Лёрэт-дэ-Мар з 4 па 9 верасня праходзіў міжнародны конкурс прыгажосці “The Best Model of Europe”, у якім удзельнічалі і прадстаўнікi Беларусi. Па выніках адбору гарадзенская студэнтка Яна Трушко заняла чацвёртае месца і была абраная для рэкламы італьянскай гандлёвай маркі моднай вопраткі Wild West.

“Юнацтва” ў канцоўцы сустрэчы вырвала перамогу ў “Нёмана”

|

Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” прайгралі другі матч запар. На гэты раз падапечныя Сяргея Пушкова саступілі мiнскаму “Юнацтву”. Чырвона-чорныя ў самым канцы сустрэчы далі магчымасць суперніку не толькі зраўняць лік, але і забіць пераможную шайбу.

Фотафакт: У цэнтры Гродна знеслі чарговы стары будынак

|

У самым цэнтры Гродна на вуліцы Тэльмана пад знос пайшоў чарговы стары дом. На месцы пабудовы канца XIX стагоддзя з’явіцца звычайная пляцоўка, якая ў будучыні ўвойдзе ў праект рэканструкцыі суседняга дома.

Лісты гарадзенцаў да Івана Ціхана стануць экспанатамі музея паштовай службы

|

Каб аддзячыць гарадзенцам, якія пісалі спартсмену на працягу ўсёй Алімпіяды, Іван Ціхан вырашыў 12 верасня правесці аўтограф сесію ў галоўным аддзяленні пошты ў Гродне. Там жа прызёр Алімпіяды і пачаў чытаць лісты падтрымкі.

Унікальны драўляны лямус у Гродне дачакаўся рэстаўрацыі

|

Пра стварэнне музея каталіцкай дыяцэзіі ў драўляным лямусе на тэрыторыі былога брыгіцкага манастыра гаварылі яшчэ тры гады таму. Унікальны помнік шмат год стаяў закінуты і знішчаўся. Толькі цяпер размовы робяцца больш рэалістычнымі. Ужо ў кастрычнiку спецыялісты, у тым ліку запрошаныя адмыслоўцы з Польшчы, маюць пачаць працы па рэстаўрацыі ўнікальнага будынка XVIIІ стагоддзя.

“Кронан” прайграў першы матч сезону

|

У суботу, 10 верасня, стартавалі матчы юбілейнага XXV чэмпіянату Беларусі па гандболе сярод мужчынскіх каманд. У Мінску на пляцоўцы Палаца спорту “Уручча” мясцовы СКА адолеў гродзенскі “Кронан” з лікам 46:30.

У Гродне збіраюць барадачоў, каб тыя прабеглі 888 метраў за горад

|

У рамках святкавання Дня горада 14 верасня адбудзецца забег барадачоў ды вусачоў. Мерапрыемства арганізоўвае праект “Жывая гісторыя”. Дыстанцыя сугучная з гадавінай першага ўзгадвання горада ў пісьмовых крыніцах – паводле афіцыйнай версіі Гродна будзе адзначаць 888-ы дзень нараджэння.