Стары нямецкі раяль, які летась “знайшлі” ў Гродне, застаецца ў школе мастацтваў
Стары раяль фірмы Grotrian-Steinweg, які выявілі ў мінулым годзе ў дзіцячай школе мастацтваў імя Тызенгаўза, застаецца ў навучальнай установе. Год таму кабінет з ім апячаталі. Адміністрацыя школы прыклала максімум намаганняў, каб інструмент застаўся ў іх і на ім працягнулі вучыцца граць дзеці.