Нікога не шкадуюць і ўсіх робяць моднымі. У Гродна прыехала цырульня на колах Dandy Bus Tour
Цырульня на колах Dandy Bus Tour, якая падарожнічае па ўсёй Беларусі, прыехала ў Гродна 19 ліпеня. Маладыя, але ўжо вопытныя майстры робяць стрыжкі абсалютна бясплатна кожнаму, хто запішацца. Забаўляць гарадзенцаў прыехаў таксама папулярны вядучы Андрэй Бонд.