На матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ” прададзеныя ўсе квіткі

|

Усяго за пяць дзён былі прададзеныя ўсе квіткі на матч, які адбудзецца на гарадзенскім стадыёне. Квіткі прадаваліся ў касах Барысава, Мінска і Гродна. Скончыліся таксама і дадатковыя 410 квіткоў, якімі не скарысталіся партнёры УЕФА.

“Нёман” прайграе “Гомелю” ў серыі булітаў

|

Пасля упэўненай перамогі над чэмпіёнам, “Нёман” на выездзе прайграў “Гомелю”.

У Гродне пачаўся продаж квіткоў на матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ”

| Без катэгорыі

Даўнютка касы гарадзенскага стадыёну не бачылі такога ажыятажу. Сталыя мінакі са здзіўленнем пыталіся: “Што, гарэлку танную прывезлі?”. У адказ чуліся крыкі: “Тут ідзе запіс добраахвотнікаў на фронт!”.

“Нёман” б’е чэмпіёна і адзначае перамогу танцам

|

Пасля двух запар паразаў гарадзенскія хакеісты атрымалі 26 студзеня такую чаканую сваімі заўзятарамі перамогу. Пры перапоўненых трыбунах быў пераможаны дзеючы чэмпіён краіны – “Металург” са Жлобіна.

Другі пройгрыш запар: “Нёман” на выездзе саступіў “Металургсу”

|

Не паспелі мы забыць гучныя рэкордныя перамогі, як “Нёман” другі раз запар прайграе. На гэты раз мацней гарадзенскай каманды апынулася каманда з Латвіі –ліепайскі “Металургс”.

Гарадзенцы адзначыліся на “Кубку Садружнасці”

|

Не паспеў стартаваць “Кубак Садружнасці” як наша зборная ўжо атрымала тры перамогі. Тым самым дазволіла сабе выйсці ў плэй-оф дадзенага турніра. Гарадзенскiя футбалісты вылучаюцца ў кожным матчы.

22-ой не будзе. “Нёман” прайграў “Шахцёру” 1:3

|

У чарговым матчы АЧБ “Нёман” у сябе дома прайграў “Шахцёру” з лікам 1:3, скончыўшы гэткім чынам сваю рэкордную пераможную серыю з 21 матча.

Квіткі на матч БАТЭ – “Фенербахчэ” трапяць у продаж на наступным тыдні

|

14 лютага БАТЭ другі раз стартуе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Супернік барысаўчан – стамбульскі “Фенербахчэ”, адзін з самых тытулаваных клубаў Турцыі. Паводле папярэдняй інфармацыі, квіткі на гульню, што пройдзе ў Гродне, можна будзе купіць ужо ў канцы наступнага тыдня.

ФК “Нёман” можа страціць нават палову леташняга складу

|

З 9 студзеня ФК “Нёман” выйшаў з адпачынку. Ідзе планавая падрыхтоўка да сезона. Хтосьці прыязджае на прагляд, а хтосьці пакідае шэрагі каманды.

”Нёман” абыграў “Юніёр” і атрымаў 20-ую перамогу запар

|

Пасля феерычных хатніх перамог, гродзенскія хакеісты адправіліся на выязныя матчы. Першым супернікам нашай каманды стаў мінскі “Юніёр”. У гэтым вельмі складаным матчы “Нёман” атрымаў мінімальную перамогу з лікам 1:2.