“Нёман” б’е чэмпіёна і адзначае перамогу танцам

|

У гэтым сезоне каманды сустракаліся ўжо чатыры разы:

9 верасня. “Металург” – “Нёман” 6:5
26 кастрычніка. “Нёман” – “Металург” 3:2
8 лістапада. “Металург” – “Нёман” 1:3
5 студзеня. «Нёман” – “Металург” 3:2

 

Вось і на гэты раз каманда Дзмітрыя Краўчанкі атрымала перамогу з лікам 2:0 (0:0, 1:0, 1:0). Шайбы ў гарадзенцаў закінулі Макроў (32-я хв.) і Крыстэк (55 хв.).

 

 

Галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка пасля матчу адзначыў:

 

“Хочацца павіншаваць Гродна з перамогай. Матч быў напружаны з першых і да апошніх секунд. Гульня была складаная ў псіхалагічным плане.

 

Што тычыцца сваёй каманды, то здзяйснялі ў пачатку гульні вельмі шмат памылак, шайба скакала, скакала, як быццам была жывая. Але потым усё ж такі супакоіліся, і той мінімум момантаў, якія ў нас былі, мы своечасова рэалізавалі.

 

З улікам таго, што каманда з Жлобіна хуткая, мы стараліся як мажна менш пускаць яе ў зону, у нейкіх момантах гэта атрымлівалася, у нейкіх не атрымлівалася, але ўсё-такі ўдзячны хлопцам за тое, што вельмі шмат атак праціўніка заблакавалі.

 

Вызначэнне лепшых гульцоў было толькі фармальнасцю, хоць і яны добра згулялі. Але добра згуляла менавіта каманда: злавілі на контратацы, рэалізавалі гульню з пазіцыі. Такіх матчаў не так шмат, а ў плэй-оф будзе яшчэ больш складана! А гэта, скажам так, “пад-плэй-офный” матч. Нам прыемна, вядома, што мы яго давялі да перамогі над чэмпіёнам краіны”. 


Перамогу гарадзенцы адсвяткавалі эфектным танцам ў выканні брамніка Ігара Брыкуна і славацкага нападніка Петэра Фабуша (на здымку ўверсе). Глядзець абавязкова!

 

 

У турнірнай табліцы “Нёман” ідзе па-ранейшаму трэцім пасля “Металурга” і “Гомеля”.

 

Здымкi  з http://www.hcneman.by