На матч “БАТЭ” – “Фенербахчэ” прададзеныя ўсе квіткі

|

Футбольны клуб “БАТЭ” нядаўна вярнуўся з Турцыі, дзе праходзіў планавую падрыхтоўку да матчаў Лігі Еўропы. Два дні адпачынку на радзіме і барысаўскі клуб вяртаецца ў Турцыю. У Беларусь барысаўчане вернуцца 10 лютага.

 

Троху інфармацыі пра “Фенербахчэ”

 

У турэцкім чэмпіянаце, як і ва ўсіх еўрапейскіх чэмпіянатах, самы разгар. У турэцкай Суперлізе “Фенербахчэ” ідзе на другім месцы, яны дзеляць яго з “Бешыкташам”. Першы “Галатасарай”, адрыў паміж ім і другім месцам складае 5 ачкоў.

 

 

Чаго варта баяцца барысаўчанам?

 

Нападзенне ў турэцкай каманды вельмі добрае. Такія гульцы як Дырк Кюйт і Муса Соў, вядомыя сваімі выступамі ў англійскiх і французскiх чэмпіянатах. У свой час Кюйт быў лідарам “Ліверпуля”, а Соў – французскага “Ліля”.

 

Што тычыцца паўабароны – знакаміты Рауль Мейрэлеш, які ў свой час пагуляў за “Ліверпуль” і “Чэлсі”. Зусім нядаўна паўабаронца быў выдалены ў матчы з “Галатасараем”. За плявок у суддзю Мейрэлеш быў дыскваліфікаваны на 12 матчаў чэмпіянату.

 

Яшчэ адзін дасведчаны паўабаронца, які ў свой час пагуляў у Еўропе, а менавіта ў “Ювентусе” – Мілаш Красіч. У асноўным у “Фенербахчэ” турэцкія гульцы, але лідарамі застаюцца так званыя легіянеры, такія як Кюйт ці Соў.

 

Гарадзенскім заўзятарам будзе што ўбачыць 14 лютага. Сапраўдная бітва гарантаваная, тым больш Глеб падпісаў новы кантракт з “БАТЭ”.

 

Здымкі Яна Лялевіча і t24.com.tr