“Нёман” прайграе “Гомелю” ў серыі булітаў
Матч выдаўся складаным. Спачатку гарадзенскія хакеісты вялі ў ліку, але пасля паўднёўцы зраўнялі ды выйшлі наперад. Дакладны удар Аляксандра Усенкі зраўняў лік 3:3.
Каманды перайшлі ў авертайм, але дадатковы час мацнейшага не выявіў. У пасляматчавых булітах мацней апынуўся “Гомель”. Вырашальны булiт на рахунку Стэфановіча.
Шайбы:
18.20 0:1 – Фабуш (Міхайлаў)
23.48 0:2 – Антонаў (Лісічкін, Крыстэк)
28/6 1:2 – Філін (Трыбунцоў – больш.)
39.25 2:2 – Саламонаў (Ільін, Сцяпанаў – больш.)
45.31 3:2 – Саламонаў (Скабелка, Філічкін – больш.)
49.07 3:3 – А. Усенка (Макроў, Коршунаў)
65.00 4:3 – Стэфановіч (вырашальны буліт)
На пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер Дзмітрый Краўчанка сказаў:
“Матч спадабаўся ва ўсім. Быў псіхалагічны, напружаны, не было такіх момантаў, калі дзейнічалі бесшабашна. Была пэўная скаванасць, бо гулялі на вынік. Гэта яшчэ не плэй-оф, але папахвае плэй-оф.
Мы даўно не прапускалі тры галы ў меншасці. Супернік выдатна скарыстаўся нашымі памылкамі, рэалізаваўшы большасць. Мелі перавагу і страцілі яе, супернік гэтым скарыстаўся.
Імкнуліся гуляць да канца, стрымліваць націск праціўніка. Прэтэнзій да сваіх гульцоў у мяне няма. Калі мы забілі другі гол, быў адразу момант… але не забілі і адразу атрымалі ў меншасці. У овер-тайме ўтрымлівалі шайбу, хоць сапернік валодаў ініцыятывай і меў адзін-два моманты. Па булітах выйграў супернік, з чым іх і віншую”.
Наступны матч “Нёман” правядзе дома. 31 студзеня у нас будуць гасцяваць нашы абласныя суседзі ХК “Ліда”.
Фота Olga Kulik, hcgomel.com