У Гродне адкрылася выстава “Еўрарэгіён “Нёман-2016”. Сёлетні акцэнт – турызм

|

Выстава-кірмаш “Еўрарэгіён” Нёман-2016″ ужо ў 18-ы раз адкрылася ў Гродне 23 верасня. На працягу двух дзён яна будзе праходзіць у Цэнтральным спартыўным комплексе “Нёман”. Наведнікам прадстаўлена прадукцыя і паслугі з Беларусі, блізкага замежжа і Кітая.

На апошніх секундах “Кронан” выпусціў перамогу над “Машэкай”

|

У сераду, 21 верасня, гарадзенскі “Кронан” правёў чарговы тур чэмпіянату краіны. У напружаным матчы гаспадары павінны былі перамагаць “Машэку”, але на апошніх секундах упусцілі перамогу і далі магчымасць магілёўскаму клубу зраўняць лік.

“Нёман” у гасцях закінуў дзесяць шайбаў “Магілёву”

|

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі гарадзенскі “Нёман” не на жарт разышоўся ў Магілёве, дзе здолеў разграміць мясцовую каманду з лікам 10:1.

Цэнтр Гродна пачынаюць вызваляць ад машын

|

На вуліцы Віленскай да канца тыдня дарожна-рамонтная служба павінна прыбраць бясплатную “зону для таксістаў”, якая знаходзіцца побач з платнай паркоўкай. У будучыні там з’явяцца парковачныя месцы для інвалідаў. Тым, хто паркаваўся там раней, будзе забаронена гэта рабіць.

Стаць аніматарам з дапамогай краўдфандынгу. Гарадзенец паступіў у лепшую еўрапейскую школу анімацыі, але аплаціць вучобу не можа

|

Эдвард Курчэўскі з ранняга дзяцінства марыў ствараць мультфільмы. Ён маляваў ў Гродне, маляваў і здымаў у Польшчы, а цяпер малюе ў Францыі. Эдвард зразумеў, што менавіта ў парыжскай школе анімацыі “Gobelins l’école de l’image” зможа цалкам раскрыцца і прынесці свету штосьці новае. Аднак спыніць яго на шляху могуць цяжкасці з аплатай навучання.

“Машын няма – і дыхаць лягчэй”. Гарадзенцы падтрымалі сусветны Дзень без аўтамабіля

|

Многія гарадзенцы раніцай 22 верасня пакінулі свае аўто дома і пераселі на ровары, а хтосьцi вырашыў скарыстацца грамадскім транспартам. У ліку тых, хто падтрымаў сусветны Дзень без аўтамабіля, быў і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.

“Тут каманды няма, а вы еўракубкі хочаце”. “Шахцёр” у Гродне выбіў “Нёман” з Кубка Беларусі

|

Каманда Ігара Кавалевіча не здолела на сваім полі ўвечары 21 верасня абгуляць “Шахцёр” і выйсці ў наступны раўнд Кубка Беларусi. Асноўны час матчу скончыўся пры ліку 1:1, але ўжо на дадатковых хвілінах госці здолелі забіць вырашальны гол і выбіць гарадзенцаў з розыгрышу Кубка.

Велаактывiсты выйшлі ў цэнтр Гродна, каб нагадаць гараджанам, што трэба пазначаць свой транспарт у цёмны час сутак

|

Вечарам 20 верасня актывісты “ВелаГродна” правялі ў цэнтры Гродна прафілактычную размову з гараджанамі, якія рухаліся на роварах ў цёмны час сутак без святлоадбівальных элементаў і ліхтарыкаў. Тыя, што не мелі светлаадлюстравальных элементаў, атрымалі іх у падарунак. Акцыя ладзілася ў межах тыдня мабільнасці. 

Вялікая выява Гродна ля падножжа Новага замка можа не перажыць і зіму

|

Малюнак Гродна даўжынёй амаль 40 і вышынёй 5 метраў з’явіўся ля падножжа Новага замка каля года таму. Група гарадзенскіх графіцістаў бясплатна стварыла арт-аб’ект, фарбу на каторы выдзеліў гарвыканкам. Але праз 12 месяцаў стала заўважна, што велізарная выява пачынае псавацца – ападае тынкоўка, а на малюнках з’яўляцца чорныя плямы. Вялікая верагоднасць таго, што арт-аб’ект можа не перажыць зіму.

Кубак Салея: Тры шайбы Рэмезава прынеслі “Нёману” перамогу над “Гомелем”

|

У Гродне 20 верасня прайшоў першы матч Кубка Салея, у якім мясцовы “Нёман” сустракаўся з “Гомелем”. У напружанай барацьбе гарадзенцы здолелі ў трэцім перыядзе пераламаць зыход сустрэчы на сваю карысць. Лепшым у матчы стаў Мікіта Рэмезаў, які закінуў усе тры шайбы “Нёмана”.