Вялікая выява Гродна ля падножжа Новага замка можа не перажыць і зіму

|

Летась апорная сцяна пад Новым замкам на беразе Нёмана, стала адной са славутасцяў Гродна. Аднак час і надвор’е разбуральна на яе ўздзейнічаюць.  Узнікае пытанне, як выратаваць гэта тварэнне сучаснага мастацтва? Мы звярнуліся да мастакоў, што стваралі гэты малюнак.

Гарадзенскі графіціст Дзмітрый Смагін цяпер працуе ў Маскве, ён распавёў, што лепш за ўсё правесці рэстаўрацыю гарадзенскага малюнка да надыхода зімы, што зможа выратаваць яго ў будучыні.

“Прычына трэскання і развальвання выявы хутчэй за ўсё ў халатнасці будаўнічай брыгады, якая вяла адзелачныя працы. Вырашыць сітуацыю можна і трэба, каб захаваць малюнак. Неабходна аднавіць месцы, дзе адвалілася тынкоўка і ўмацаваць, дзе гэта магчыма – расшыць расколіны і іх запоўніць тынкоўкай нанова, а пасля праведзеных работ прамаляваць карціну, так сказать, правесці рэстаўрацыю”, – сказаў Дзмітрый.

Таксама хлопец даў зразумець, што цяпер гэтымі працамі ніхто бясплатна займацца не будзе. Ці зможа прафінансаваць гарвыканкам рэстаўрацыю вялiкага малюнка з выявай Гродна, даведаемся вельмі хутка.

align=”” width=”725″ height=”544″ >