Гарадзенскія мадэлі адбілі нападзенне хуліганаў

Такога горад яшчэ не бачыў. Сярод белага дня на дзяўчат, што ладзілі модны паказ, напалі невядомыя. Бойка адбывалася ў людным месцы каля гандлёвага комплексу “Карона”.

Халява ў Гродне: У крамах “Евроопт” раздаюць бясплатна марозіва

| Без катэгорыі

Пачаставацца бясплатным марозівам можна у крамах “Евроопт”  27 жніўня. Усе ахвотныя  гарадзенцы могуць атрымаць порцыю лідскага марозiва “Антошка” цалкам бясплатна.

Гіртс Карлсанс: Калі “Нёман” не разлічыцца да 1 верасня, мой агент дашле лісты ў ФІФА і УЕФА

|

Над гарадзенскім “Нёманам” навісла пагроза зняцця ачкоў у чэмпіянаце краіны. Старшыня гарадзенскага клуба Іван Варсовiч распавёў “Прессболу” аб прычынах турботы гарадзенцаў.

“Нёман” прайграў “Манхайму” у другім матчы Лігі Чэмпіёнаў

|

Гарадзенскі “Нёман” працягвае выступленне у Лізе чэмпіёнаў. Гэтым разам падапечныя Мілаша Голаня адправіліся ў Манхайм гуляць супраць мясцовага “Адлера”, якога адолелі дома ў стартавым паядынку турніру. Але другая сустрэча еўракубку памiж супернiкамi скончылася перамогай немцаў з лікам 2 : 1.

Фотафакт: рэканструкцыя вуліцы Ажэшкі

| Без катэгорыі

У Гродне на вуліцы Ажэшка распачаліся будаўнічыя працы. У першую чаргу ідзе рэканструкцыя будынкаў якія стаяць фасадамі да дарогі.

Гарадзенскі тхэквандыст стаў прызёрам чэмпіянату свету ў Паўднёвай Карэі

|

Гарадзенец Дзмітрый Маліноўскі заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце свету па тхэквандо сярод кадэтаў. Спаборніцтвы праходзілі з 23 па 26 жніўня ў горадзе Муджу (Паўднёвая Карэя).

Гарадзенцы вераць у перамогу “Нёмана” над “Вiткавiцэ” (ВІДЭА)

|

Гарадзенскія заўзятары вераць у перамогу роднай каманды, якая 30-га жніўня правядзе чарговы матч у Лізе Чэмпіёнаў. Супернікам чырвона-чорных будзе чэшскі клуб “Вiткавiцэ”.

У футбольнага “Нёмана” з’явіўся свой уласны жывы талісман

|

Алень Давіда з гарадзенскага заапарка цяпер з’яўляецца талісманам футбольнага клуба “Нёман”. Пра гэта паведаміла прэс-служба гарадзенскага клуба.

Справы “Нёмана” перад гульнёй з “Шахцёрам”

|

30 жніўня футбалісты “Нёмана” правядуць чарговы хатні матч. Супернікам жоўта-зялёных будзе салігорскі “Шахцёр”. Пасля разгромнага паражэння ў Барысаве, гарадзенцы маюць намер рэабілітавацца перад роднымі заўзятарамі.

У Гродне праходзіць фестываль фарбаў ColorFest

| Без катэгорыі

Упершыню ў Гродне праходзіць масавы і моладзёвы фестываль фарбаў ColorFest. Дадзенае мерапрыемства ўжо наведала некалькі тысяч гарадзенцаў. Акрамя гараджан фестываль наведваюць і госці з усёй краіны і блізкага замежжа.