Гарадзенскія мадэлі адбілі нападзенне хуліганаў
Як высветлілася пазней, гэта была запланаваная падзея. Гарадзенскі дызайнер Алена Паспелава і клуб усходніх адзінаборстваў “Best” правялі першае ў Беларусі баявое дэфіле.
Акцыя мела на мэце паказаць, што жанчына павінна быць не толькі прыгожай, але і моцнай, здольнай абараніць сябе і сваіх блізкіх.
У час мерапрыемства мадэлі праходзілі па імправізаваным подыуме на вуліцы, дэманструючы працы дызайнера.
Ролю “хуліганаў”, выконвалі байцы клуба “Best”. Яны падбеглі і напалі на дзяўчат.
Дзяўчыны-мадэлі прадэманстравалi навыкі валодання баявымі мастацтвамі і адбілі атаку агрэсараў. Дапамагала ім трохразовая ўладальніца Кубка свету па кікбоксінгу – Юлія Хакава.
Арганізатары мяркуюць, што здаровы лад жыцця і валоданне навыкамі самаабароны – гэта тое, што робіць жанчыну упэўненай у сабе, дапамагае лёгка справіцца са стрэсам і цяжкасцямі жыцця.
Здымкі Руслана Кулевіча