“Нёман” скончыў выступленне ў Кубку Беларусі і рыхтуецца да дэбюту ў Лізе Чэмпіёнаў
Хакеісты “Нёмана” правялі 17 жніўня апошні матч у Кубку Беларусі, у якім абыгралі сваіх суседзяў ХК “”Ліда” з лікам 6:1.
Хакеісты “Нёмана” правялі 17 жніўня апошні матч у Кубку Беларусі, у якім абыгралі сваіх суседзяў ХК “”Ліда” з лікам 6:1.
У пачатку верасня ў Гродне адкрыецца гандлёвы цэнтр “Old City”. У яго ўваходзіць Замак з фантанам, гіпермаркет “Гіпа”, першыя ў горадзе эскалатары, два паверхі са 125 гандлёвымі кропкамі, а таксама паркоўка на 1300 машын.
Хутка скончацца работы па стварэнні 40-метровай панарамы Гродна на бетоннай апорнай сцяне ля падножжа Новага замка. Асноўная праца ўжо зроблена, і пакуль вулічныя мастакі выйшлі на фінішную прамую, “Твой Стыль” сустрэўся і паразмаўляў з ініцыятарам праекта, гарадзенскім студэнтам Яўгенам Клачком.
Вечарам 16 жніўня маладыя танцоры зладзілі грандыёзнае прадстаўленне ля моладзевага цэнтра “Гродна”, каб паказаць гарадзенцам рэкорднае кручэнне на руцэ.
Чарговы матч Цэнтральнай Еўрапейскай Лігі па мотаболу прайшоў у Гродне 16 жніўня. Гэтым разам памерацца сіламі з гарадзенцамі прыехала літоўская каманда “Бартува” з горада Скуодас.
Арцём Арстон родам з Верцялішак. Менавіта там ужо на працягу некалькіх гадоў ён піша музыку. Усё пачыналася з цікавасці да музыкі, што стала хобі, а потым перарасла ў нешта яшчэ большае. Зараз Арцём – вядомая асоба не толькі ў Гродне, але і ва ўсім свеце. Яго трэкі слухаюць ў Еўропе, Азіі і Амерыцы. Днямі выйшаў дэбютны кліп Арцёма, які стаў вынікам сумеснай працы гарадзенца з вядомым англійскім музыкам Крысціянам Бёрнсам.
Пасля буйных хатніх перамог “Нёман” зноў прайграе на выездзе. Гэтым разам – салігорскаму “Шахцёру”.
У 16 туры чэмпіянату Беларусі па футболe гарадзенскі “Нёман” згуляў унічыю на выездзе з бабруйскай “Белшынай”.
Выходным днём 15 жніўня ў парку Жылібера сабраліся студэнты, якія вывучаюць кітайскую мову. Галоўная мэта сустрэчы – высветліць: Як беларусу выжыць у Кітаі.
Чарговы акт вандалізму ў Гродне ці самаразбурэнне ліхтара? У любым выпадку факт застаецца фактам – напаўразбураны ліхтар стаіць на відавоку, “упрыгожваючы” адну з цэнтральных вуліц горада.