“Нёман” біўся, але атрымаў чацвёртае паражэнне запар
Пасля працяглай міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. Гарадзенскі “Нёман” 24 снежня прымаў у сябе дома самага прынцыповага суперніка апошняга часу – мінскае “Юнацтва”. У сур’ёзнай барацьбе каманда Мілаша Голаня саступіла мінскай камандзе.