Каля Дома Мураўёва будаўнікі прыбяруць плот: тралейбусны прыпынак можа вярнуцца на старое месца
Што будзе з Домам Мураўёва і суседнім будынкам рабочыя не ведаюць, прапануючы пагутарыць з бізнесменам Станіславам Сямашкам, які цяпер з’яўляецца ўладальнікам будынка па вул. Калючынскай, 23. Будынак даўно пустуе, у 2012 годзе там здарыўся пажар, прычынай якога быў падпал. Раней дом планавалі знесці і пабудаваць на яго месцы аўтастаянку.
– Мы не будзем нічога зносіць. Нам патэлефанавалі з гарвыканкаму і сказалі вывезці смецце з тэрыторыі, а таксама прыбраць плот. Кажуць, мала месца людзям на прыпынку. Магчыма, што і сам прыпынак вернецца на старое месца, – распавёў будаўнік Сяргей.
align=”” width=”725″ height=”544″ >
Старыя дзверы таксама апынуліся смеццем. Але будаўнікі не спяшаліся іх вывозіць.
У гарвыканкаме ад каментароў адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што нічога не ведаюць. Тралейбуснае ўпраўленне таксама не ведае нічога пра магчымае пашырэнне прыпынку.
Не так даўно ў інтэрнэце з’явіўся пералік інвестыцыйных пляцовак, якія ў бліжэйшым часе гарадскія ўлады хочуць паказаць патэнцыйным пакупнікам. Сярод дзясяткаў гектараў пустыроў асаблівую ўвагу грамадскасці звярнула на сябе пляцоўка на вуліцы Калючынскай насупраць турмы. Там плануецца збудаваць гасцінічны комплекс.