Гарадзенскі “дом з ільвамі” адкрыты для бамжоў. Ва ўласніка няма грошай на будынак

На адной з самых ціхіх вуліц горада – Студэнцкай – людзей вобмаль. Таму “дом з ільвамі” вядомы далёка не ўсім гарадзенцам. Яшчэ два гады таму ў ім знаходзілася станцыя пералівання крыві, сёння ж дом заняты бяздомнымі.

Рускае “Боевое братство” падаравала гарадзенскаму музею гіганцкі чырвоны сцяг

Міжнародная “Эстафета Памяці”, арганізаваная ўладзімірскім “Боевым брастством”, прыбыла ў Гродна 6 красавіка. Брацтва плануе за месяц наведаць больш за 150 гарадоў былога Савецкага Саюза.

Фотафакт: У гарадзенскім OldCity “вырасла” пасхальнае дрэва з яйкамі на галінках

Велікоднае дрэва, пад якім можна загадваць жаданні, з’явілася ў гандлёвым цэнтры OldCity. Ужо напярэдадні бліжэйшых выходных кожны наведвальнік зможа завязаць на дрэве адмысловую стужачку і такім чынам упрыгожыць пасхальную расліну.

Супраць скейтэраў, што катаюцца ля Драмтэатра, пачалі выкарыстоўваць салідол

Гарадзенец Валерый занепакоены сітуацыяй, што склалася ля Драмтэатра. Ён звярнуўся ў рэдакцыю “Твайго стылю”, бо ваколіцы самага культурнага месца ў горадзе запэцканы салідолам. Аказваецца, такім чынам супрацоўнікі драмтэатра змагаюцца са скейтэрамi, якія сталі збірацца тут пасля ліквідацыі скейт-парку, што знаходзіўся пад Старым мостам.

Малако за 86 капеек, шампанскае за 4 рублі. Гарадзенскія крамы пачынаюць выстаўляць новыя цэннікі

, |

З 1 красавіка ў крамах Гродна сталі з’яўляцца цэны новага ўзору, якія ўвойдуць у жыццё разам з новымі грашыма 1 ліпеня. Адным з першых у горадзе стаў выкарыстоўваць новыя цэннікі прадуктовы магазін гандлёвага дома “Нёман”.

У Гродне канцэртам узгадалі ахвяр Халакосту

Напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у гарадзенскай сінагозе прайшоў вечар твораў вялікіх кампазітараў, якія звярталіся да тэмы Халакосту.

Гандлёвы цэнтр OldCity спыніў свае бясплатныя аўтобусы

У Гродне з 4 красавіка дзейнічае новы прыпынак грамадскага транспарту “Гандлёвы цэнтр OldCity”. Ён знаходзіцца на вуліцы Дубко, на супрацьлеглым баку ад цэнтру. З адкрыццём новага прыпынку быў спынены рух спецыяльнага бясплатнага аўтобуса.

Хлопчыка, які ў Гродне паламаў фігуру аленя, затрымалі пры спробе абрабаваць атракцыён

|

Плецяны алень на вуліцы Рэйманта стаў толькі пачаткам хуліганскай дзейнасці юнага гарадзенца. Пасля гэтага інцыдэнта хлопчык адправіўся ў дзіцячую паліклініку і там спрабаваў ускрыць купюрапрыёмнік дзіцячага атракцыёна.

Свята-Пакроўскі сабор паказаў унікальныя Евангелія з рызнiцы і сховішча

|

3 красавіка ў бібліятэцы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася  унiкальная выстава напрастольных Евангеліяў з рызніцы i сховiшч гарадзенскага храма.  У мерыпрыемстве прынялi удзел настаяцель кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой, а таксама загадчык сектара прыхадскіх бібліятэк іерэй Уладзімір Барысевіч.

“Беларусачкi” дапамагалі гараджанам развучваць нацыянальныя танцы

|

У нядзелю, 3 красавіка ў гандлёвым цэнтры OldCity прайшла акцыя “Этнатанцы ў Старым горадзе з беларусачкамi”, дзе ўсе ахвотныя маглі разам з удзельніцамі фолк-конкурсу “Гарадзенская беларусачка – 2016” і фалькларыстам Антонам Янкоўскім развучыць традыцыйныя беларускія танцы і акунуцца ў атмасферу сапраўднага этнасвята.