Салдацкая каша, гарачы чай і вольны ўваход будуць чакаць заўзятараў на матчы “Нёман” – “Дынама-Мінск”

|

У панядзелак, 30 лістапада, гарадзенскі “Нёман” правядзе апошні матч сезону, дзе вырашыцца лёс пуцёўкі ў ¼ фіналу Кубка Беларусі.

На чарговым IнвестУікэндзе падтрымалі праекты звязаныя з экалогіяй

|

Школьнік Антон Кiрыльчук стаў пераможцам восьмага гарадзенскага ІнвестУікэнду і атрымаў тры мільёны рублёў і флэшку на 64 Гб. Ён прэзентаваў праект раздзельнага збору смецця ў школах.

“Гарсвет” рыхтуе для гарадзенцаў сюрпрыз: цэнтр Гродна да святаў упрыгожаць новымі ілюмінацыямі

|

На мінулым тыдні ў горадзе пачалася падрыхтоўка да калядных і навагодніх святаў. Першая елка ўжо з’явілася на Савецкай плошчы. Усталоўваць пачалі і галоўную елку горада на плошчы Леніна. Але акрамя гэтага гарадзенцаў чакае яшчэ некалькі сюрпрызаў.

“Нёман” прайграў апошні матч сезону і пуцёўку далей у Кубак, а заўзятары зладзілі перформанс з Янкам Купалам

|

Каб прайсці далей у Кубку “Нёману” трэба было не прапусціць на сваім полі. Але гэтую задачу гарадзенцы не выканалі і прапусцілі ў чвэрцьфінал больш моцнае мiнскае “Дынама”.

Максім Вітус: “Гродна праклаў мне дарогу ў “Дынама”

|

Вядомы беларускі абаронца Максім Вітус вярнуўся ў Гродна, дзе адыграў тры сезоны ў складзе “Нёмана”. У панядзелак, 30 лістапада, яго цяперашняя каманда – мінскае “Дынама” – абгуляла гарадзенцаў і выбіла іх з Кубка Беларусі.

Студэнт прапанаваў запусціць у Варшаву і Вільню “гістарычныя аўтобусы” для прыцягнення турыстаў

|

Хаця мясцовыя ўлады здаўна шукаюць спосабы прыцягнуць у Гродна турыстаў, патоку замежнікаў усё яшчэ няма. Студэнт Аляксандр Перагудаў прапанаваў рашэнне, якое павінна прыцягнуць гасцей з бліжэйшых краін.

Чарговая перамога дазволіла “Нёману” падняцца на другое месца

|

Другі этап у Гродне стартаваў з перамогі падапечных Мілаша Голаня над “Дынама” з Маладзечна. Дзякуючы гэтаму гарадзенцы абышлі “Юнацтва” і абаснаваліся на другім месцы ў турнірнай табліцы.

Зубр, замкі і Аўгустоўскі канал. Што яшчэ можа стаць брэндам Гарадзеншчыны?

|

У Гродзенскай вобласці ў наступным годзе пачнецца распрацоўка адзінага турыстычнага брэнда. Пазнавальны і прывабны прадукт павінен дапамагчы ў прасоўванні турыстычных паслуг рэгіёну за мяжой. Пакуль жа прадстаўнікі мясцовых улад не ведаюць, што можа стаць брэндам. “Твой стыль” даведаўся ў гарадзенскіх спецыялістаў у розных галінах, якім яны бачаць брэнд Гарадзеншчыны.

Студэнт ГрДУ збіраецца выпускаць у Гродне “зялёныя паркоўкі” па 55 долараў

Гарадзенскі студэнт Міхаіл Ярмоленка прапануе вырашыць праблему недахопу парковачных месцаў і адначасова абараніць ад аўтамабілістаў газоны. Ён ужо праводзіць тэсты розных матэрыялаў, з які можна рабіць газонныя краты, ды шукае інвестара.

Спецыялісты вывучаюць схіл Замкавай гары, які можа пагражаць Старому замку апоўзнем

Будаўнічы праект рэканструкцыі Старога замку мае быць скончаны да канца году. Але спецыялісты мусяць заняцца не толькі будынкамі, але і ўзгоркам, на якім стаіць замак. Яго трэба будзе ўмацоўваць. Пра гэта расказалі прадстаўнікі мiнскай арганізацыі “ГеоСтройИзыскание”, якія праводзяць даследаванне грунту на схілах Замкавай гары з дапамогай устаноўкі дынамічнага зандавання.