Стартуе дабрачынная акцыя “Навагодні цуд”: дзеці просяць у Дзеда Мароза куртку, чаравікі і нават шкарпэткі

Дабрачынная акцыя “Навагодні цуд” у падтрымку дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, пройдзе сёлета ў пяты раз. У гэтым годзе, у параўнанні з папярэднімі, жаданні дзяцей істотна змяніліся.

Гурт Irdorath запісаў кавер на Prodigy

Гурт Irdorath, які паўстаў у 2010 годзе на гарадзенскіх вуліцах, ды здабыў вялікую папулярнасць пасля пераезду ў Мінск, чарговы раз нагадаў пра сябе, дзякуючы каверу на песню Voodoo People гурта Prodigy.

Першы снег прымусіў спыніцца кіроўцаў на М6 i не дазволіў падрыфтаваць аматарам экстрыму

|

З першым снегам на Гарадзеншчыне пачаліся праблемы на дарогах. Многія вадзіцелі, якія рухаліся па трасе М6, вымушаныя былі спыняцца на запраўках і чакаць, пакуль снегапад скончыцца. А хтосьцi нават спрабаваў дрыфтаваць на снезе.

Гарсвет рыхтуе на Савецкай новую ілюмінацыю. Яе аўтара ўжо звольнілі з працы

Новую святочную падсветку ў выглядзе дзевяці арак ужо пачалі ўсталёўваць уздоўж вуліцы Савецкай у Гродне. Яны заззяюць ужо 18 снежня. Праўда, напярэдадні святаў дызайнера, які працаваў у Гарсвеце дзевяць гадоў і прапанаваў такі варыянт упрыгожання, звольнілі за тое, што ён загадзя падзяліўся з гарадзенцамі навагоднім сюрпрызам.

Замест цацак – ахвяраванні. Гарадзенскі “Нёман” запрашае на дабрачынны матч

|

У канцы кожнага года хакейны “Нёман” імкнецца рабiць сваім заўзятарам падарункі. У гэтым годзе такім падарункам стане традыцыйны дабрачынны матч, дзе супернікам чырвона-чорных стане вядомы гарадзенскі аматарскі клуб “Авангард”.

Мінскі гурт Intelligency паспрабуе аб’яднаць гарадзенцаў усіх пакаленняў

Мінскі электронны музычны праект Intelligency прэзентуе свой першы поўнафарматны альбом “Doloven” 19 снежня ў бары “Андэграўнд” у Гродне. Хлопцы ўжо паспелі пра сябе заявіць не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах Беларусі.

Фотафакт: OldCity рыхтуе для гарадзенцаў зімовы падарунак

У той час, калі надвор’е не радуе гарадзенцаў снегам, кіраўніцтва гандлёвага цэнтра вырашыла стварыць для кліентаў самую сапраўдную зіму.

Начны кінатэатр “Усход” адным з першых у Беларусі паказаў новыя “Зорныя войны”

У Беларусі, праз тры дні пасля амерыканскай і два дні пасля еўрапейскай прэм’еры, пачаўся паказ сёмага эпізоду “Зорных войнаў”. Першым у Гродне і адным з першых у Беларусі стужку паказаў кінатэатр “Усход”.

Як палепшыць Гродна ў будучыні? Пяць ідэй ад Таццяны Караткевіч

Хоць Таццяна Караткевіч і не стала прэзідэнтам Беларусі, зараз яна працягвае працаваць па сваёй праграме і імкнецца мець зносіны з грамадствам. У сераду, 16 снежня, Караткевіч завітала ў Гродна, дзе сустрэлася са сваімі аднадумцамі і выслухала праблемы гарадзенцаў. З “Тваім стылем” яна падзялілася ідэямі, як зрабіць жыццё гараджан лепшым.

“Рукі прэч! Фолюш наш!” Жыхары мікрараёна прагаласавалі супраць новаўвядзенняў

|

Каля трохсот жыхароў былога ваеннага гарадка прыйшлі на сустрэчу з прадстаўнікамі гарадскіх улад. На кану – сур’ёзнае пытанне аб змене нумарацыі, а таксама перайменаванні Фолюша. У актавай зале сярэдняй школы №37 амаль не было свабодных месцаў. Каб адстаяць свой пункт гледжання жыхары мікрараёна ішлі цэлымі сем’ямі.