Як палепшыць Гродна ў будучыні? Пяць ідэй ад Таццяны Караткевіч
1. Адкрыць мяжу
Паколькі Гродна з’яўляецца адным з галоўных цэнтраў культуры Беларусі, Таццяна прапануе дамагацца бязвізавага рэжыму для прыгранічных гарадоў. Тым самым у Гродне з’явіцца вялікая колькасць замежных турыстаў. Яны, натуральна, прынясуць у гарадскі бюджэт немалыя грошы, новых партнёраў і інвестараў.
2. Захаваць спадчыну старога горада
Экс-кандыдат прапануе больш беражліва ставіцца да даўніны горада. Гродна – ці не адзіны горад у Беларусі, дзе комплексна захавалася гістарычная забудова. Таццяна звярнула ўвагу на стан і рэканструкцыю Новага і Старога замкаў. Два помнікі горада ў жаласным стане. Калі дзяржава не можа дапамагчы ім, Караткевіч прапануе даць магчымасць дапамагчы ім народу. Таццяна лічыць, што калі на Нацыянальную бібліятэку грошы сабралі, то чаму б не сабраць і на рэканструкцыю помнікаў гісторыі? Але толькі на ўмовах поўнай празрыстасці збору і расходавання сродкаў. Таксама экс-кандыдат звярнула ўвагу і на вялікую колькасць старых пабудоў горада, якія, на жаль, мала выкарыстоўваюцца. Яна прапануе гарадзенцам не дапускаць зносу або змяненняў унікальных пабудоў.
3. Развіваць экалагічны рух у горадзе
Таццяна прапануе развіваць ідэі па перапрацоўцы смецця ў Гродзенскай вобласці. Яна верыць, што жыхары Гродна прымуць новыя змены толькі “на ўра”, але ўлады для гэтага павінны стварыць усе ўмовы, перш чым пазбаўляць гараджан старой практыкі збору смецця.
4. Свае дэпутаты на чатыры гады
У наступным годзе пройдуць парламенцкія выбары. Таццяна прапануе гарадзенцам аб’яднацца і пайсці на іх, каб выбраць там чатырох сваіх дэпутатаў, якія ў будучыні маглі б адстойваць інтарэсы горада і ўсе ініцыятывы выбаршчыкаў.
5. Свабода выбару
Вярнуць маладым гарадзенцам свабоду выбару, а менавіта на якой мове вучыцца. Таццяна лічыць, раз у горадзе жыве шмат нацыянальнасцей, то для дзяцей і студэнтаў трэба даць магчымасць самім выбіраць мову для навучання. А для дзяржаўных моў павінны быць роўныя магчымасці на практыцы.
Таццяна Караткевіч: “Гродна павінен быць гістарычнай Мекай для ўсiх беларусаў”
Анлайн-канферэнцыя з Таццянай Караткевіч на “Тваім стылі”
У Гродне Караткевіч заклікала ісці на выбары, а ёй падарылі банку з мёдам