Сустрэча з заўзятарамі: “Нёман” атрымаў заданне быць у пяцёрцы лепшых

|

Ужо па традыцыі перад стартам новага сезону футбольны “Нёман” правёў сустрэчу з заўзятарамі клуба. На так званай прэс-канферэнцыі прысутнічала ўся каманда і яе кіраўніцтва. Сустрэчу без увагі не пакінуў і старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, які таксама з’яўляецца старшынёй назіральнага савета ФК “Нёман”.

Бебе прыляцеў у Беларусь і падпісаў з “Нёманам” новы кантракт

У панядзелак 28 сакавіка камерунскі паўабаронца Пол Ралан Бебе Кінге прыляцеў у Беларусь, а ў аўторак паспяхова прайшоў медыцынскае абследаванне і падпісаў новы кантракт з гарадзенскім клубам.

Гарадзенскія студэнты шукаюць грошы на аднаўленне старога парку сядзібы Станіславова

|

Некалькі актыўных студэнтаў Аграрнага ўніверсітэта распрацавалі праект выратавання старога парку былой каралеўскай сядзібы Станіславова. Але каб рэалізаваць гэтую ідэю, патрэбныя вялікія грошы. Іх студэнты спрабавалі знайсці на ІХ гарадзенскім ІнвестУікэндзе.

ДТЗ на Болдзіна: малакавоз не падзяліў дарогу з маршрутчыкам

, |

Каля 10 гадзін раніцы на вуліцы Болдзіна малакавоз урэзаўся ў дрэва. Падчас сутыкнення ў машыне быў пашкоджаны кузаў, адкуль вылілася некалькі дзясяткаў літраў малака.

“Нёман” правядзе сустрэчу з заўзятарамі і раскажа аб планах на 2016 год

|

Напярэдадні новага сезона трэнерскі штаб, гульцы і кіраўніцтва гарадзенскай каманды сустрэнуцца з заўзятарамі. Традыцыйна на сустрэчы будзе аб’яўлены новы склад каманды, а таксама агучаны планы на сезон 2016 года.

Гарадзенскія таксісты працягваюць збіраць подпісы на плошчы Леніна

|

Другі тыдзень запар на плошчу Леніна выходзяць таксісты, якія збіраюць подпісы супраць увядзення новых таксометраў і абавязковага ўсталявання тэрміналаў. Іх там зусім вобмаль, але яны тлумачаць, што і не планавалі збіраць натоўпы.

“Каб не курачкі, я б не выжыла”. Як бабуля Геня трымае курэй у цэнтры Гродна

|

Шаснаццаць гадоў таму бабуля Геня вярнулася ў Гродна, дзе некалі прапрацавала ўсё жыццё. Нарадзілася ж яна ў вёсцы Беражаны і колькі сябе памятае, у яе сям’і заўсёды была вялікая гаспадарка: некалькі кароў, цяляты, свіннi, гусі і куры. Таму і ў горадзе сталая жанчына не абыходзіцца без жывёл.

Пакуль у кірсе рамонт, Пасху гарадзенскія лютэране сустрэлі ў доме абшчыны

Упершыню за апошнія гады гарадзенскія лютэране адзначылі Вялікдзень не ў храме, а ў доме абшчыны. У самой кірсе пачаўся рамонт інтэр’ераў, які не праводзілі з часоў пабудовы царквы.

“Нашы танцы незвычайныя”. У Гродне прайшоў фестываль “У стане танца”

Чаруючыя рухі, яркія і адкрытыя касцюмы, незвычайная музыка – усё гэта і многае іншае можна было ўбачыць увечары 26 сакавіка ў малой зале Драмтэатра. У Гродне ўпершыню прайшоў фестываль па танцавальным кірунку Tribal Fusion, на які прыехалі госці з Масквы, Гомеля і Мінска.

У гарадзенскім заапарку папаўненне ў сямействе лам

Папаўнення лам у гарадзенскім заапарку чакалі даўно. Апошні раз паўднёвамерыканская жывёла размнажалася яшчэ да рэканструкцыі звярынца – больш за пяць гадоў таму.