“Сценка на сценку” сыйдуцца ў Гродне байцы з Польшчы і Беларусі
У нядзелю, 20 сакавіка, фітнес-клуб “Ювента” ўпершыню правядзе ў Гродне міжнародны турнір па муай тай і кікбоксінгу “Yuventa” Open Cup.
У нядзелю, 20 сакавіка, фітнес-клуб “Ювента” ўпершыню правядзе ў Гродне міжнародны турнір па муай тай і кікбоксінгу “Yuventa” Open Cup.
Напярэдадні каталіцкай Вербніцы ў Гродне пачаўся продаж адмыслова ўпрыгожаных галінак вербы, якія традыцыйна называюць “пальмамі”. Цана залежыць ад памеру галінак і пачынаецца ўжо ад 10 тысяч рублёў.
Сучасны насычаны інфармацыяй сайт ужо паспеў стаць прыкладам для музеяў не толькі горада, але і ўсёй Беларусі. Распрацоўшчыкі з вэб-студыі “Іквадарт” ўпэўненыя, што іх праца прыцягне больш людзей у музей Максіма Багдановіча.
Гарадзенскія хакеісты прайгралі ў пятым матчы паўфіналу і вылецелі з розыгрышу Кубка. Для падапечных Мілаша Голаня сезон скончыўся.
Фанаты футбольнага “Нёмана” запусцілі серыю дабрачынных аўкцыёнаў, сродкі ад якіх пойдуць на дапамогу цяжкахвораму хлопчыку Даніку Страшынскаму.
140 валанцёраў на працягу дзевяці месяцаў працавалі ў Гродне над стварэннем сэнсарнага пакоя для дзіцячага хоспіса. За гэты час яны вывезлі больш за 10 тон смецця і стварылі праект, аналагаў якому ў Беларусі няма.
Непрадбачаныя абставіны паўсталі ў будаўнікоў, якія ўзяліся за рэканструкцыю дома па вуліцы Кірава, 3. Частка цэнтральнага фасада павалілася і прымусіла хвалявацца як гісторыкаў, гэтак і неабыякавых гараджан. Будаўнікі запэўніваюць, што далейшае разбурэнне будынка не прадугледжана.
Другі этап папулярнага беларускага конкурсу прайшоў на сцэне Гарадзенскага каледжа тэхнікі, тэхналогіі і дызайну. У ім прыняло ўдзел адзінаццаць дызайнераў.
Да Дня роднай мовы партал TUT.BY абвясціў конкурс, у якім трэба было прачытаць верш на беларускай мове, за што пераможцу абяцалі 30 кніг беларускай класікі ад выдавецтва “Папуры”. Гарадзенскія святары падумалі, што будзе выдатна мець кнігі ў парафіяльнай бібліятэцы, каб праваслаўныя вернікі маглі іх чытаць. Яны зрабiлi сваё вiдэа i ў заяўцы паабяцалі ў выпадку перамогi перадаць прыз бібліятэцы кафедральнага сабора.
Страсці ў апошнім матчы паўфіналу паміж “Нёманам” і “Юнацтвам” напаліліся да мяжы. Галоўны трэнер мінчан на прэс-канферэнцыі ў чарговы раз не змог сябе стрымаць і выплюхнуў увесь негатыў на каманду Мілаша Голаня.