Пасля перамогі “Нёмана” над бабруйскім “Дынама U-20” Голань прапанаваў сустрэчу з заўзятарамі

|

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі гарадзенскі “Нёман” у сябе дома ўпэўнена абыграў бабруйскае “Дынама U-20” з лікам 7:2. Пасля перамогі галоўны трэнер гарадзенцаў заявіў, што з нецярпеннем чакае сустрэчы з заўзятарамі.

На прадпрыемстве “Гродна Азот” адбылася аварыя, выцекла 200 кг вадкага аміяку

|

Надзвычайнае здарэнне адбылося на прадпрыемстве ўвечары 29 кастрычніка. Пацярпеў адзін работнік, зараз ён у стабільна цяжкім стане ў рэанімацыі.

Пятнічнае: у Гродне ў заапарку леў парваў джынсы, а яго назвалі дызайнерам

|

Вакаліст рок-групы “Я и Этот” Кірыл Жалудок і гарадзенскі заапарк прадставілі першую мадэль джынсаў, створаную львом. Такім чынам, арганізатары заклікалі клапаціцца аб захаванні жывёл.

Фотафакт: У “Еўраопце” каля заапарка можна было бясплатна выпіць і закусіць

У канцы тыдня ў “Еўраопце” па вуліцы Ціміразева гарадзенцам далі магчымасць годна скончыць цяжкія працоўныя будні. У гіпермаркеце з 15.00 да 19.00 можна было бясплатна выпіць і нават закусіць. Арганізатарамі дэгустацый выступілі Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод і харчовая кампанія “Санта-Брэмар”.

“Хочам размаўляць на мове продкаў”. Сям’я з Расіі праехала 9000 км, пасялілася ў Гродне і ходзіць на “Мову Нанова”

Сям’я Г. прыехала ў Беларусь па закліку душы з Благавешчанска, з-пад самай расійска-кітайскай мяжы. Яшчэ гадоў 70 таму іх сваякі былі ў Заходняй Беларусі паважанымі і заможнымі людзьмі. Сёння “эмігранты” з Расіі жывуць у Гродне, вывучаюць беларускую мову і хочуць ізноў “стаць беларусамі”.

“Нёман” упэўнена разабраўся з “Магілёвам”

|

Госці адкрылі лік у сустрэчы, але атрымалі ў адказ сем шайб!

У Слуцку без галоў і без падтрымкі сваіх заўзятараў

|

У апошнім выязным матчы сезону, які праходзіў у Слуцку, “Нёман” здолеў зарабіць адно ачко. Гульня гарадзенцаў супраць гаспадароў скончылася безгалявой нічыёй. На гульню не даехалі гарадзенскія заўзятары – зламаўся аўтобус.

Афрыканскія студэнты, турысты з Кітая і касцюмы, якія не здзівілі: Хэлоўін у Моладзевым Цэнтры

|

Дзясяткі вампіраў, скрываўленых нявест, ваўкалакаў і ведзьмаў захапілі ў мінулыя выходныя начныя клубы Гродна. Касцюміраваныя вечарынкі ў гэтыя дні прайшлі ва ўсіх тусовачных месцах. “Твой стыль” пабываў у Movie 60, што знаходзіцца ў Моладзевым цэнтры на Савецкай.

“Пачуў, зразумеў, зраблю”: галоўны трэнер хакейнага “Нёмана” сустрэўся з заўзятарамі клуба

|

Упершыню ў Гродне адбылася сустрэча Мілаша Голаня, галоўнага трэнера гарадзенскага хакейнага клуба,  з мясцовымі аматарамі хакею.

Невысокі заробак, расстанне з сям’ёй, моўныя бар’еры. Які лёс апошняга легіянера ў Гродне?

|

Да завяршэння падыходзіць чарговы футбольны сезон. “Нёман” датэрмінова забяспечыў сабе прапіску ў Вышэйшай лізе і апошнія туры грае ў спакойны футбол, які павінен спадабацца гледачу. З усіх легіянераў, заяўленых у пачатку сезону, у камандзе застаўся толькі камерунец Бебе. Ён хоча гуляць у Гродне нягледзячы на малыя заробкі, расстане з сям’ёй і побытавы расізм гарадзенцаў.