Драўляная сцяна Каложы ў катастрафічным стане – яе можа знішчыць любы ўраган
Другая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пошуку шляхоў захавання Каложскай царквы прайшла ў Гродне 30 верасня. Удзельнікамі канферэнцыі сталі навукоўцы з Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі. Яны паспрабавалі даць адказы на пытанні аб захаванні ўнікальнага храма-помніка.