Гарадзенскі “Нёман” мацнейшы за “Металург” у першых дзвюх сустрэчах паўфіналу

|

У пятніцу і суботу ў Гродне прайшлі першыя матчы паўфіналу паміж “Нёманам” і “Металургам”. Нагадаем, сустрэлicя фiналicты мінулага першынства. У двух матчах мацней апынуліся хакеісты гарадзенскай каманды. Першая сустрэча скончылася 5:2, а ў другой было менш дзеяння і скончылася яна з лікам 3:1.

“Нёман” у паўфінале. Наступны супернiк – жлобiнскi “Металург”

|

Ва ўчорашнім матчы чвэрцьфіналу хакеісты гарадзенскага “Нёмана” ў Брэсце адолелі мясцовую каманду з лікам 4:3, тым самым дамагліся трэцяй перамогі і забяспечылi сабе выхад у паўфінал.

Серыя працягваецца: “Брэст” у авертайме абыграў “Нёман”

|

Учора ў Брэсце хакеісты гарадзенскага “Нёмана” праводзілі трэці матч плэй-оф і нечакана прайгралі паўднёўцам, дацягнуўшы гульню ў авертайм. Выніковы лік матчу 3:2.

Навіны з Турцыі: “Нёман” абыграў дацкі “Свебеле” з лiкам 4:1

|

У міжнародны жаночы дзень у Анталіі на полі гатэлю “Крэмлiн” адбыўся чарговы матч гарадзенскага “Нёмана” ў межах турэцкага збору. Гарадзенцы з лікам 4:1 узялі верх над футбалістамі клуб “Свебеле”, які прадстаўляе трэці дывізіён футбольнага чэмпіянату Даніі.

Ведай сваiх! Частка V: Успамiны Дзеда Казiка пра гарадзенскае дэрбi i пагромы

|

Аднойчы, рыхтуючы чарговы рэпартаж з удзелам “Нёмана”, я пазнаёміўся з Віктарам Іосіфавічам, які працуе на гарадзенскім стадыёне ўжо 30 год. У нас завязалася размова пра даваенны гарадзенскі футбол, і ён распавёў, што ведае чалавека – сведку польскага часу – Дзеда Казіка, які жыве непадалёк ад стадыёна.

Усё бліжэй да паўфіналу: “Нёман” разграміў “Брэст” з лікам 9:1

|

Учора адбылася другая сустрэча “Нёмана” і “Брэста”. У гэты раз падапечныя Сяргея Пушкова проста не пакінулі шанцаў паўднёўцам і разграмілі іх з лікам 9:1.

Навіны з Турцыі: “Нёман” разграміў “Калугу” з лікам 6:1

|

Сёння гарадзенскія футбалісты правялі чарговы спарынг-матч. Супернікам “Нёмана” стала каманда “Калуга”, якая прадстаўляе Другі дывізіён Расіі (Д3). Чаго і варта было чакаць, дружына Сяргея Саладоўнікава без цяжкасцяў справілася з маладой камандай з Калугі і разграміла яе з лікам 6:1.

“Нёман” атрымаў перамогу ў першым матчы плэй-оф супраць “Брэста”

|

Сёння ў Гродне адбыўся першы матч плэй-оф з удзелам “Нёмана”. Гарадзенскія хакеісты з цяжкасцю адолелі хакеістаў “Брэста”, выніковы лік сустрэчы 4:2.

“Нёман” буйна саступіў самарскім “Крылам”

|

У нядзелю 3 сакавіка футбалісты гарадзенскага “Нёмана” правялі першы спарынг-матч на другім турэцкім зборы. Супернікам дружыны Сяргея Саладоўнікава сталі даволі вядомыя самарскія “Крылы Саветаў”. Каманда з Самары не пакінула шанцаў гарадзенцам і разграміла іх з лікам 3:0.

“Нёман” прайграў “Юнацтву”, але ўсё роўна застаецца першым

|

У пятніцу адбыўся апошні матч гарадзенскага “Нёмана” ў рамках рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакеі. На жаль, яго “Нёман” прайграў, але, нягледзячы на паразу, гарадзенцы засталіся на вяршыні турнірнай табліцы. Ужо да матчу з мінчукамі было ясна, што “Нёман” першы ў чэмпіянаце.