“Нёман” у паўфінале. Наступны супернiк – жлобiнскi “Металург”
Апошнія матчы “Нёману” даліся з цяжкасцю, але каманда Сяргея Пушкова ўсё ж выбілася далей і наступным супернікам гарадзенцаў у паўфінале, сталі хакеісты жлобінскага “Металурга”.
“Брэст” – “Нёман” (Гродна) – 3:4 (1:0, 1:3, 1:1)
Шайбы закінулі:
1:0 – Марцін Кадлец (Якуб Мужык, Ірэк Хафізаў) 1:16
1:1 – Станіслаў Лапачук (меншасць) (Яраслаў Крыстэк) 23:54
2:1 – Якуб Мужык (большасць) (Марцін Кадлец, Аляксандр Гаўрылёнак) 24:58
2:2 – Сяргей Маляўка (Аляксандр Усенка, Яўген Лісавец) 27:19
2:3 – Станіслаў Лапачук (Павел Баярчук) 33:05
02:04 – Яраслаў Крыстэк (Сяргей Маляўка) 55:32
03:04 – Якуб Мужык (Яраслаў Бiлiшчук) 59:38
Пасля матчу Сяргей Пушкоў:
“Задаволены толькі тым, што прайшлі “Брэст”. Вельмі няўступлівы супернік быў, добры хакей паказаў. Было складана перамагчы. Была вельмі упартая серыя. Першы матч ішоў да гала ў пэўнай ступені. “Брэст” вельмі спадабаўся, каманда годна выступіла. Берасцейцы паказалі актыўны, агрэсіўны хакей. На нашу каманду паўплывала перамога ў другім матчы, калі забілі дзевяць шайбаў. Мы тлумачылі гульцам адразу пасля гульні, што гэта сёння так, а ў Брэсце будзе зусім па-іншаму”.
Паўфіналісты:
“Юнацтва” – “Гомель”
“Нёман” – “Металург”
Матчы паўфіналаў пройдуць 14, 15, 18 і 19 сакавіка. Хатнія матчы “Нёмана” – 14 і 15 ў 18.30.
Цікавы факт: каманда, якая з цяжкасцю праходзіла ў чвэрцьфінале “Брэст”, пасля станавілася чэмпіёнам. У сезоне 2001/02 плэй-оф выйграў “Керамін”, а тры гады таму золата дасталося “Юнацтву”.