Навіны з Турцыі: “Нёман” абыграў дацкі “Свебеле” з лiкам 4:1

|

“Нёман” выступаў у наступным складзе : Суліма (Васiлючэк 62), Весялінаў (Раўнейка 53), Рыбак, Рахманаў (Пазьняк 73), Цэслюкевiч, Вітус (Алісейка 73), Хачатуран (Ясінскі 60), Тарасаўс (Лягчылін 46), Рэкіш (Салавей), Дзенісевіч (Бомбель 60), Савіцкі (Лявіцкі 60), Карлсонс (Зубовіч 53).

 

“Нёман” хутка павёў у ліку: на чацвёртай хвіліне Карлсонс прайшоў праз цэнтр абароны суперніка і мог сам забіваць, але пакаціў на права на Рэкіша, які з левай забіў мяч у сетку варот датчан. Гэта быў адзіны гол у першым тайме.

 

У другім тайме гульня пайшла больш актыўна. На 65 хвіліне пасля падачы вуглавога мяч ад гульцоў “Свебеле” ўлятае ў сетку іх брамы – 2:0 на карысць гарадзенцаў.

 

Праз 10 хвілін у датчан атрымалася адыграць адзін мяч. Васiлючэк парушыў правілы ў сваёй штрафной, за што суддзя даў пенальці. Так лік стаў 2:1.

 

Праз тры хвіліны Аляксей Лягчылін зноў аднаўляе перавагу гарадзенцаў у два мячы.

 

А ўжо ў самым канцы матчу Бомбель разабраўся з абаронай суперніка, выйшаў сам на сам з брамнікам і паставіў кропку ў матчы, зрабіўшы лік 4:1 на карысць “Нёмана”.

 

Здымак kick-off.by