Як магла б выглядаць Фара Вітаўта ў сучасным Гродне – яшчэ некалькі ракурсаў

|

Беларускі архітэктар Аляксандр Невар (па папярэдніх працах вядомы пад псеуданiмам “Пiнчук”) зноў радуе гарадзенцаў сваёй працай. Чарговы раз з дапамогай камп’ютарнай графiкi яму ўдалося адрадзіць Фару Вітаўта ў сучасным Гродне.

Маладыя цырульнікі з LMK: “Для нас галоўнае якасць, а не колькасць”

Цырульнік – адна з самых старажытных і запатрабаваных прафесій. Спецыяльнасць патрабуе адмысловага майстэрства, таму раней цырульная справа часта была сямейным бізнесам: бацька раскрываў свае сакрэты сыну, а той свайму сыну і так з пакалення ў пакаленне. Зараз у Гродне не знайсці сямейных цырульняў, але вось “цёплыя” і сяброўскія, куды хочацца прыйсці не толькі падстрыгчыся, але і пагутарыць, можна яшчэ адшукаць. У адзін такі салон у Дзень цырульніка, 13 верасня, трапіў  і  карэспандэнт “Твайго стылю”.

Яблыкі з мёдам і гранат: як гарадзенскія габрэі святкуюць Новы Год

|

“Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, мы працягваем спансіраваць рэканструкцыю сінагогі”, – сказаў на святкаванні габрэйскага Новага году заснавальнік групы кампаній “ЗОВ”, гарадзенскі бізнесмен Уладзімір Зухавіцкі.

Лятаючыя жанчыны цяпер ёсць і ў Гродне

|

Жанчыны вісяць пад столлю на адмысловых гамаках-арэлях і дзякуючы гэтаму перамагаюць стрэсы і паляпшаюць здароўе. Флай-ёга (fly-ёга ці “лятаючая” ёга) з’явілася ў Гродне ў пачатку 2015 года ў жаночым спартыўна-аздараўленчым клубе “Мята”.

Прабег цвярозасці ў Гродне: Ці складзе хто-небудзь канкурэнцыю хлопцам з міліцыі?

|

У Дзень горада, 19 верасня, у Гродне пройдзе чарговы “Прабег цвярозасці”.

Фотафакт: Слон вярнуўся ў Гродна

|

Недалёка ад аўтавакзала жыхары горада заўважылі слана. Па горадзе пабеглі чуткі, што ў гарадзенскі заапарк вязуць новага гадаванца.

Хутка ў Гродне: купіў каву і атрымаў пажаданне

|

У хуткім часе ў горадзе адкрыецца новая кавярня “Кава Саўнд”, дзе акрамя смачнай кавы наведнік атрымае таксама прадказанне на донцы кубачка.

Што рабіць, калі чуеш сірэну? Гарадзенцы: “Хутка збіраць рэчы і з’язджаць у іншы горад ці краіну”

|

Электрасірэны некалькі разоў спрацавалі на вуліцах Гродна 16 верасня. На шчасце, гэта была ўсяго планавая праверка сітэмы. Карэспандэнт “Твайго стылю” запытаўся ў мінакоў, ці ведаюць яны, што рабіць, калі пачуеш сірэну, і дзе ў горадзе шукаць дапамогі.

У Гродне не знайшлося спонсараў, каб выратаваць “Камунальнік”

|

Цэлае лета горад змагаўся, каб рэанімаваць валейбольны “Камунальнік”, але станоўчых вынікаў няма. Грошай для клуба не знайшлі і замест яго ў чэмпіянаце плануецца ўдзел іншай гарадзенскай каманды.

Чытач “Твайго стылю”: На Пушкіна адваліўся кавалачак Вітаўта

|

У рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся жыхар Гродна Кірыл, які распавёў, што малюнак з выявай князя Вітаўта, які з’явіўся ў горадзе год таму ў межах акцыі Must Act Must Art, пачынае разбурацца.