У Гродне з-за падазронай каробкі каля ўніверсітэта на 40 хвілін перакрылі вуліцу Ажэшкі

Падазроная каробка каля ўніверсітэту паралізавала рух у цэнтры Гродна 26 лістапада, каля 17.00. Яна выклікала сумненні ў мінакоў на вуліцы, якія выклікалі міліцыю, тыя ў сваю чаргу – хуткую дапамогу. Ваколіцы ўніверсітэта ачапілі, транспарт спыніўся, усе чакалі прыезду сапёраў.

Падазроная каробка ў цэнтры Гродна спалохала гарадзенцаў (дадалося відэа)

|

Каля гадзіны спатрэбілася службам каб ачапіць тэрыторыю і вывезці каробку з сімволікай Чырвонага крыжа з люднага месца. За гэты час сотні гарадзенцаў сачылі за тым, што адбывалася.

“Студэнтам года” ў Гродне стала дзяўчына з купалаўскага ўніверсітэта

Гарадзеншчыну на рэспубліканскім конкурсе “Студэнт года” прадставіць Анастасія Аўсейчык, другакурсніца факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы. Менавіта яна стала пераможцай абласнога этапу конкурсу.

Вырашальны буліт Сяргея Маляўкі прынёс “Нёману” перамогу над “Металургам”

|

Цяжкай выязной перамогай пачалі другі этап падапечныя Мілаша Голаня. У Жлобіне гарадзенцы толькі ў серыі булітаў здолелі абыграць мясцовы “Маталург”.

Ізраіль стаў бязвізавым. Як і за колькі можна дабрацца да Святой зямлі?

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем уступіў у сілу 26 лістапада. Турысты могуць знаходзіцца на тэрыторыi абедзьвух краiн без вiз да 90 дзён цягам паўгоду ад першага ўезду. Каб заставацца даўжэй або працаваць віза ўсё ж спатрэбіцца.

Самыя дарагія ўчасткі пад прыватныя дамы прадалі з аўкцыёну ў Пагаранах-Кашэўніках

|

На чарговым аўкцыёне, які праходзіў у гарвыканкаме 27 лістапада, самы дарагі зямельны ўчастак у Гродне сышоў з малатка за 366 млн рублёў.

Гарадзенскі гурт “3D” замахнуўся на Еўрабачанне

|

З песняй “Маё сэрца” дзяўчыны плануюць прабіцца ў фінальную стадыю нацыянальнага адборачнага тура і там атрымаць пуцёўку на “Еўрабачанне-2016” у Швецыі. 26 лістапада яны прэзентавалі песню ў Мінску.

Кіраўніцтва “Крылаў Саветаў” на наступным тыдні дасць адказ наконт Васілючака

|

Гарадзенскі галкіпер Уладзіслаў Васiлючак здолеў пакінуць прыемнае ўражанне кіраўніцтву самарскай каманды, якое плануе на наступным тыдні прыняць рашэнне адносна далейшых перспектыў гульца.

“Нёман” абыграў “Гомель” і наблізіўся да другога месца

|

Выязны тур па Палессі заканчваецца для падапечных Мілаша Голаня ўдала. У Гомелі гарадзенцам атрымалася закінуць чатыры шайбы, якія і прынеслі перамогу над мясцовай камандай.

Майстар Сяргей Бiльдзюк прапануе ўсталяваць у скверы ля Савецкай макеты Фары Вітаўта

|

У 2014 годзе на месцы падарванай камуністамі Фары Вітаўта ўсталявалі памятны знак, але турысты і многія гарадзенцы да гэтага часу не ведаюць, як выглядаў храм. Аўтар знака, мастак Сяргей Бiльдзюк прапануе паставіць побач невялікія макеты, каб кожны мог пабачыць, што ж насамрэч страціў горад.