“Нёман” абыграў “Гомель” і наблізіўся да другога месца

|

Супраць “Гомеля” гарадзенцы прадэманстравалі байцоўскі характар. Менавіта яны першымі адкрылі лік: Сяргей Капылец з перадачы Баярчука забiў першую шайбу. Гаспадары здолелі зраўняць толькі ў пачатку другога перыяду. Іван Мядзель, былы гулец гарадзенцаў, выйшаўшы адзін на адзін, перайграў Саманькова. У канцы другога і пачатку трэцяга перыяду чырвона-чорныя намаганнямі Ягорава і Крыстэка не толькі зраўнялі лiк, але і выйшлі наперад.

 

За 8 хвілін да канца сустрэчы гаспадары здолелі адгуляць адну шайбу, але на большае іх не хапіла. А вось кропку ў матчы паставiў за 2 секунды да канца асноўнага часу ўкраінскі форвард “Нёмана” Канстанцін Касянчук. 


“Гомель” – “Нёман” – 2: 4 (0: 1, 1: 1, 1: 2)

 

Шайбы закідвалі:

0: 1 – Сяргей Капылец (Павел Баярчук, Канстанцін Касянчук) 17:26
1: 1 – Іван Мядзель (Ігар Равенка, Павел Волчак) 24:35
1: 2 – Ягор Ягораў (Яўген Дадонаў) 38:49
1: 3 – Яраслаў Крыстэк (большасць) (Сяргей Капылец, Аляксандр Маляўка) 41:37
2: 3 – Павел Волчак (Павел Мусіенка, Андрэй Башко) 52:27
2: 4 – Канстанцін Касянчук (гол у пустыя вароты) (без перадач) 59:58

Дзве выязныя перамогі на Палессi над прынцыповымі супернікамі далі “Нёману” 5 ачкоў, што дазволіла бліжэй наблізіцца да другога месца.

Наступны матч гарадзенцы правядуць ўжо ў Гродне, дзе 1 снежня будуць прымаць “Дынама-Маладзечна”.