Кіраўніцтва “Крылаў Саветаў” на наступным тыдні дасць адказ наконт Васілючака

|

Нагадаем, Уладзіслаў Васiлючак, у якога заканчваецца тэрмін кантракту з “Нёманам”, на працягу пяці дзён праходзіў прагляд у самарскіх “Крылах Саветаў”. Як паведаміў яго агент Віталь Кузняцоў, брамнік праводзіў штодзённыя двухразовыя трэніроўкі з асноўным і дублюючымі складамі клубаў, прыняў удзел у двухбаковай гульні.

 

На дадзены момант у самарскай камандзе маецца шэсць брамнікаў. Тры з іх знаходзяцца ў асноўнай камандзе, адзін у арэндзе і яшчэ два ў моладзевай камандзе. Заўзятар “Крылаў” Дзяніс Ізюмаў расказаў “Твайму стылю” пра тое, чаму яго любімая каманда зацікаўлена ў Васiлючаку.


– У нашай асноўнай камандзе ёсць тры добрыя брамнікі. Але адзін з іх, Міраслаў Лобанцаў, хутчэй за ўсё вернецца ў “Лакаматыў”, таму нам патрэбен будзе трэці брамнік. Гульцы з маладзёжкі на гэтую ролю яшчэ не цягнуць, мабыць, таму кіраўніцтва зацікаўлена ў яшчэ адным дасведчаным галкіперы. Але, шчыра скажу, я сумняваюся, што Васiлючак пацягне месца першага брамніка.

 

Нагадаем, у чэмпіянаце сезон для галкіпера на задаўся, а вось на міжнароднай арэне Уладзіслаў выглядаў годна, яго запрашалі на кожны матч моладзевай зборнай. За кошт добрых гульняў за зборную цэннік на яго вырас. Як паказвае нямецкi сайт transfermarkt.de, практычна за год гулец падаражэў на 50 тысяч еўра.

У снежні ў футбаліста заканчваецца кантракт з “Нёманам”. Калі адбудзецца яго пераход у іншы клуб, гарадзенская каманда зможа атрымаць за гульца толькі кампенсацыю, бо гульцу няма яшчэ 23-х гадоў.