У Гродне адкрываецца летняя кавярня “Клевер” з утульнай атмасферай і смачнымі дэсертамі
У самым цэнтры горада, ля ўнівермага, неўзабаве запрацуе яшчэ адна кавярня на вольным паветры. Для Гродна гэта будзе новы фармат: там будзе кантактная барная стойка, шмат камфортных крэслаў і канапа, а ўвечары можна будзе закутацца ў плед.