Беларускія волаты сабраліся ў Гродне, каб пазмагацца за пуцёўкі на Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанэйра
Чэмпіянат краіны па цяжкай атлетыцы праходзіць у Гродне апошнія тры. У асноўным спаборніцтвы праходзілі восенню, але сёлета вырашылі правесці вясной, бо федэрацыі спорту трэба вызначыць спартсменаў, якія паедуць летам у Рыа-Дэ-Жанейра.
Усяго ў чэмпіянаце прымае ўдзел больш за 200 спартсменаў – гэта самыя моцныя цяжкаатлеты краіны, сярод іх прадстаўнікі Гарадзеншчыны.
“У Гродна прыехалі вядучыя беларускія атлеты, пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы. Чаму чарговы год праходзіць чэмпіянат у Гродне? Усё проста, у гэтым горадзе створаны лепшыя ўмовы ў краiне для правядзення спаборніцтваў па цяжкай атлетыцы. На Алімпіяду паедуць атлеты, якія пакажуць лепшы вынік. На жаль, прадстаўнікі Гарадзеншчыны за пуцёўкі ў Бразілію не пазмагаюцца, бо не прайшлі адбор на чэмпіянатах Еўропы і свету. У гарадзенцаў расце добрае пакаленне, якое, мы спадзяемся, здолее сябе праявіць на Алімпіядзе 2020 года ў Токіа”, – сказаў галоўны сакратар спаборніцтваў Альберт Тымербаеў.
Чэмпіянат праходзіць з 26 па 28 мая ў падтрыбунным манежы ЦСК “Нёман”.
Праграма:
25 мая
11.00-13.00 – мужчыны 56, 62 кг, жанчыны 48, 53 кг (група Б);
13.30 – 14.00 – урачыстае адкрыццё спаборніцтваў;
14.00 – 18.30 – мужчыны 56, 62 кг (група А), жанчыны 48, 53 кг (група А);
26 мая
11.00 – 13.00 – мужчыны 69, 77 кг (група Б); жанчыны 58, 63 кг (група Б);
14.00 – 18.30 – мужчыны 69, 77 кг (група А), жанчыны 58, 63 кг (група А);
27 мая
11.00 – 13.00 – мужчыны 85, 94 кг (група Б), жанчыны 63, 69, 75 кг (група Б);
14.00 – 18.30 – мужчыны 85, 94 кг (група А), жанчыны 63, 69, 75 кг (група А);
28 мая
11.00 – 15.00 – мужчыны 105, 105 кг (групы Б і А), жанчыны +75 (групы Б і А).
Вядома, што для зборнай Беларусі на Алімпіяду ў Рыа-Дэ-Жанейра выдзелена 9 пуцёвак (5 мужчынскіх і 4 жаночыя).