Фотарэпартаж: Як гарадзенцы выжываюць у спёку

|

З 24 чэрвеня па ўсёй краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. На гэтыя выходныя сіноптыкі прагназуюць вельмі гарачае надвор’е. Гарадзенцы ратуюцца марозівам, халоднымі напоямі і фантанамі.

Свая лавачка закаханых з’явілася ў Кастрычніцкім раёне Гродна

|

Цяпер у закаханых і маладых Кастрычніцкага раёна з’явілася сваё фотазона недалёка ад ЗАГСа. Лавачка закаханых і каванае дрэва з’явіліся ў канцы траўня ў скверы ля плошчы Дзекабрыстаў.

У закінутага будынка па вулiцы 11 ліпеня з’явіўся гаспадар. Будаўнікі ўжо пачалі працы

|

У цэнтры Гродна, за гарвыканкамам, знаходзіцца дробная вулачка 11 ліпеня. У доме №18 жыве некалькі сем’яў, а ў доме №3 ўжо каля 10 гадоў нікога няма. Пасля доўгага прастою ў закінутай будыніны з’явіўся гаспадар, які за год плануе рэканструяваць будынак.

Больш за 500 спартсменаў прыехалi ў Гродна змагацца за пуцёўкі на Алімпіяду

|

Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы стартаваў 23 чэрвеня ў Гродне на ЦСК “Нёман”. Тры дні ўсе наймацнейшыя спартсмены краіны будуць спаборнічаць за тытулы і, галоўнае, права прадставіць Беларусь на чэмпіянаце Еўропы ў Амстэрдаме і Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

Праца, сацдапамога і зарплаты. Гарадзенцы распавялі пра праблемы, якія б яны паднялі на Усебеларускім сходзе

|

У Мінску 22-23 чэрвеня праходзіў пяты Усебеларускі народны сход, удзел у якім прымала 2500 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны. На форуме падымаліся праблемы, а таксама прымалiся ідэі па паляпшэнню жыцця ў краіне. Мы спыталі гарадзенцаў: “А якія праблемы вы прапанавалі б вырашыць на Усебеларускім сходзе?” 

“У Гродне я зарабляю менш, але жыву лепшым жыццём”. Як амерыканец прамяняў Штаты на Беларусь

|

Брэнту 36 гадоў, ён родам са штату Індыяна. У Гродне ураджэнец заакіянскай краіны апынуўся дзякуючы каханню і ані трошкі не шкадуе. Да прыезду ў Беларусь Брэнт нічога не ведаў пра гэту краіну, але праз год асвоіўся, знайшоў працу і нават трапіў у гарадзенскую каманду па амерыканскім футболе.

На моры ці ў вёсцы: дзе будуць адпачываць гарадзенцы гэтым летам

|

“На мора не паеду, бо няма грошай”, “Лепшы адпачынак – гэта ў цешчы на дачы” – гарадзенцы расказалі “Твайму стылю” пра свае планы на лета.

Фотафакт: Лютэранскую кірху аднавілі пасля ўрагану, на чарзе – Бернардынскi касцёл

|

У пяць гадзін раніцы 22 чэрвеня будаўнікі ўзяліся за аднаўленне шпіля на гарадзенскай кірсе. Рабочым спатрэбілася больш за тры гадзіны, каб выправіць яго і выраўняць галоўны крыж лютэранскага храма.

А чацвёртай рана гарадзенцы і украінцы, землякі памежніка Віктара Усава, ўзгадвалі пачатак вайны

|

Роўна ў 4 гадзіны гарадзенцы разам з прадстаўнікамі ўкраінскага горада Нікапаля сабраліся на правым беразе ракі Нёман. Тут праходзіла штогадовая гарадская патрыятычная акцыя “Ніхто не забыты, нішто не забыта”, прысвечаная ушанаванню памяці людзей, што загінулі у першыя дні вайны Айчыннай вайны. На плынь Нёмана пусцілі 22 вянкі, што сімвалізавалі дату 22 чэрвеня 1941 года.

Сінагога запрашае ў фотападарожжа па краіне Танаха пад музыку саксафона

|

Персанальная выстава ізраільскага фотамастака Барыса Равіча адкрыецца 23 чэрвеня ў гарадзенскай сінагозе. Гарадзенцам і гасцям горада прадставіцца рэдкая магчымасць з дапамогай здымкаў прайсці па краіне Танаха.