“Металург” перапыніў пераможную серыю “Нёмана”
Пасля ўзлётаў бываюць падзенні – так адбылося ў матчы паміж “Металургам” і “Нёманам” у Жлобіне. “Ваўкі” спусцілі гарадзенцаў на зямлю і абыгралі з лікам 4:1. Адным з герояў матчу стаў выхаванец гарадзенскага хакея, а цяпер гулец “Металурга” Артур Коўрах, які адзначыўся перадачай і шайбай.