У першым хатнім матчы “Нёман” нанёс паражэнне “Гомелю”
У Гродне прайшоў першы матч адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі. У вельмі ўпартай барацьбе хакеісты “Нёмана” ўзялі верх над гомельскай дружынай з лікам 2:1.
У Гродне прайшоў першы матч адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі. У вельмі ўпартай барацьбе хакеісты “Нёмана” ўзялі верх над гомельскай дружынай з лікам 2:1.
У гарадзенскага “Нёмана” з’явіўся афіцыйны клуб заўзятараў. “Твой стыль” даведаўся, адкуль узяўся гэты клуб і чым ён будзе займацца.
Сезон для гарадзенскіх “Варвараў” скончыўся тэхнічным паражэннем у паўфінальным матчы супраць эстонскай каманды “Тытаны”. Гульцам занадта позна адкрылі візы.
У Гродне з’яўляюцца дзіўныя надпісы, якія заклікаюць жыхароў горада не есці мяса. Адказнасць за дадзеныя дзеянні ўзяў на сябе рух “Go vegan”.
Пакуль у Гродне праходзіў сырны фестываль і розныя іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя дню горада, у “Пышках” прайшоў прабег цвярозасці.
У рамках тыдня футбола ў Беларусі арганізацыя “Карпарацыя спорту” сумесна з Гарадзенскай Федэрацыяй Футбола і ФК “Нёман” 19 верасня правялі ў Гродне “Футбольны марафон”.
Чарговае спартовае мерапрыемства ў Дзень горада прайшло ў Лядовым палацы, дзе хакеісты “Нёмана” праводзілі чарговы тур чэмпіянату Беларусі па хакеі. У Гродне гасцяваў жлобінскі “Металург”. На працягу ўсяго матчу хакеістам абедзвюх каманд так і не ўдалося вызначыцца. Толькі ў серыі булітаў поспех апынуўся на баку гаспадароў.
У гарадзенскай “Спецаўтагаспадарцы”, якую часцей называюць з расійскай мовы САХАм, знікаюць сабакі. Афіцыйна гэта называецца эўтаназія. Гарадзенскія абаронцы жывёл называюць гэта забойствам. Але ёсць і іншыя праблемы. Наперадзе зіма, бяздомныя жывёлы ў пункце часовага ўтрымання могуць не перажыць маразоў. Валанцёры збіралі подпісы, каб у будынак правялі ацяпленне, але ім адмовілі.
У Гродна паступова прыходзяць новыя віды спорту і адраджаюцца тыя, што існавалі ў горадзе яшчэ да 1939 года. Адзін з такіх відаў – рэгбі. Зараз у маладой гарадзенскай камандзе ёсць не толькі аматары экзатычнага для нас спорту, але і сапраўдны ветэран рэгбі з чэмпіянату СССР.
Чарговы тур чэмпіянату Беларусі па футболе мог скончыцца паражэннем для гарадзенскай каманды. Але Дзмітрый Кавалёнак у канцоўцы сустрэчы выратаваў “Нёман” ад прыніжэння ў хатнім матчы.