Толькі ў серыі булітаў “Нёман” змог атрымаць перамогу над жлобінскім “Металургам”

|

13.00 – не самы лепшы час для хакея, але самыя адданыя заўзятары, якіх было каля тысячы, адклалі святкаванне Дня горада на вечар і адправіліся на гульню сур’ёзных каманд.

На жаль, хакеісты не парадавалі балельшчыкаў забітымі шайбамі, але парадавалі напружанай канцоўкай матчу. Асноўны час і авертайм вынікаў не далі. Дзевяць раўндаў булітаў спатрэбілася камандам, каб выявіць пераможцу. А пераможны штрафны кідок закінуў навабранец “Нёмана” Ягор Ягораў, які не так даўно выступаў за каманду са Жлобіна.

Такім чынам “Нёман” падоўжыў сваю пераможную серыю да пяці матчаў.

 

Наперадзе ў гарадзенцаў яшчэ два хатнія матчы:

 

24 верасня “Нёман” – “Юнацтва”
26 верасня “Нёман” – “Брэст