Экзатычныя папугаі “прыляцелі” ў Гродна на месяц

|

Больш за 30 экзатычных папугаяў з віцебскай калекцыі, якіх можна пабачыць у Гродзенскай выставачнай зале, прыняслі з сабой сапраўдную вясну. Выстава адкрылася 26 сакавіка, птушкі затрымаюцца ў Гродне на месяц.

Студэнт каледжа захапіўся гісторыяй і пачаў здымаць відэаэкскурсіі па Гродне

Для тых, хто не надта любіць хадзіць у музеі і наведваць гістарычныя славутасці горада, студэнт Павел Волкаў стварае адмысловыя віртуальныя туры. Першыя дзве працы прысвечаны Старому і Новаму замкам. У будучыні гарадзенец плануе зрабіць відэа пра кожную славутасць горада.

Футбольны “Нёман” абыграў літоўскі “Тракай” у Вільні

|

Гарадзенскі “Нёман” правёў адзін са сваіх апошніх спарынгаў перад пачаткам новага сезона. У канцоўцы перадсезонкі жоўта-зялёныя выбіраюць сур’ёзнага суперніка. У гэтым годзе, як і летась, такой камандай стаў ФК “Тракай”. Матч праходзіў у Вільні.

Cтудэнт са Шры-Ланкі пасля вучобы ў Гродне хоча стаць у адзін шэраг з Армані і Шанэль

Омiла Наўшан прыехаў у Беларусь пяць гадоў таму. Першым горадам, у якім яму давялося жыць, быў Брэст. Праз восем месяцаў вывучання рускай мовы, шрыланкскi студэнт пераязджае ў Гродна і паступае ў купалаўскі ўніверсітэт на дызайнера касцюма і тканіны.

Талмуд загадвае напіцца! Гарадзенскія габрэі адзначылі самы вясёлы дзень календара

|

У чацвер, 24 сакавіка, на святочны вечар у гонар свята Пурым у сінагогу прыйшлі ўсё ад малога да вялікага. Многія былі ў карнавальных касцюмах. Усе цёпла сустракалі адзін аднаго, віншавалі са святам і дарылі падарункі.

З-за фальшывага паведамлення аб мініраванні з дома на Захарава эвакуіравалі 50 чалавек

|

Каля 12.00 у Гродне эвакуіравалі частку жыхароў дзевяціпавярховіка па вуліцы Захарава, а таксама супрацоўнікаў офісаў і крамаў, якія знаходзяцца на першым паверсе будынка. Прычынай экстраннай эвакуацыі стала паведамленне аб замініраванні.

У Свята-Пакроўскім саборы ў Гродне пачаўся буйны рамонт

З прыходам вясны ў гарадзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы пачаліся рамонтна-аднаўленчыя работы. Апошні раз яны праходзілі больш за 10 гадоў таму, яшчэ ў пачатку 2000-х.

Прадзюсер з Ірака выпусціў яшчэ адзін зняты ў Гродне кліп

|

Відэа, апублікаванае ў лютым 2016 года, ужо паспела набраць больш за 300 тысяч праглядаў. Кліп стаў апошняй працай курдскага прадзюсара Шаран Алі Шарыфа, знятай летась у Гродне.

Жанчыну шпіталізавалі, а яе лепшага сябра пахавалі пасля ДТЗ на пешаходным пераходзе

|

Вечарам 22 сакавіка на вуліцы Болдзіна, паблізу лазні, аўтамабіль збіў жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе разам са сваім сабакам. Жывёла загінула на месцы, жанчыну з рознымі пераломамі шпіталізавалі.

Рэшткі старога ясеня з парку Жылібера перавезлі ў Зелянбуд. Апошняе слова за Уладзімірам Качаном?

|

Рэшткі найстарэйшага дрэва з парку Жылібера, спілаваныя раніцай 22 сакавіка, вывезлі на тэрыторыю Зелянбуда. Зараз яго супрацоўнікі чакаюць далейшых загадаў. Ёсць верагоднасць, што з фрагменту ствала ўсё ж зробяць скульптуру, якую паставяць на месцы дрэва.